Гэрта | ||||||
Поўная назва | Hertha Berliner Sport-Club von 1892 e.V. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 25 ліпеня 1892 | |||||
Горад | Бэрлін, Нямеччына | |||||
Стадыён |
Алімпіяштадыён Умяшчальнасьць: 74 475 | |||||
Прэзыдэнт | Кай Бернштайн[d] | |||||
Кіраўнік | 777 Partners[d] і Lars Windhorst[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга 2 | |||||
· 2023—2024 | 9 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы herthabsc.com (ням.) (анг.) |
«Гэрта» (па-нямецку: Hertha BSC) — нямецкі футбольны клюб з гораду Бэрліну. Заснаваны ў 1892 годзе. Двухразовы чэмпіён Нямеччыны (1930, 1931) і Кубка нямецкай лігі (2001, 2002). Клюб быў адным з заснавальнікаў нямецкай футбольнай асацыяцыі ў Ляйпцыгу ў 1900 годзе. У сэзоне 2007—2008 гадоў, нягледзячы на фініш на 10 месцы, клюб перамог у рэйтынгу «Fair Play» і ўдзельнічаў у Кубку УЭФА 2008—2009 гадоў. Клюб, у сэзоне 2010—2011 гадоў выступаў у Другой Бундэсьлізе, за 3 туры да заканчэньня чэмпіянату «Гэрта» заваявала пуцёўку ў элітны нямецкі дывізіён, але па выніках наступнага сэзону ізноў вылецела ў другі дывізіён.
Футбольны клюб «Гэрта» быў заснаваны 25 ліпеня 1892 году й называўся «БФК Гэрта 92». Маладыя людзі, якія заснавалі клюб доўга разважалі над назвай, пакуль адзін зь іх не ўспомніў, як падарожнічаў з бацькам на параходзе «Гэрта». На трубе ў парахода былі бела-блакітныя палоскі, колеры якіх сталі колерамі формы каманды. А само слова «Гэрта» — варыяцыя слова «Нэртус» (багіня ўрадлівасьці ў старажытнагерманскай міталёгіі). Так што, у назьве клюбу аб’ядналіся мора, у выглядзе парахода, і суша, у выглядзе багіні. Мянушка «Герты» аналягічнага «ювэнтусаўскаму» — старая дама «Die Alte Dame». Прыстаўка BSC, якая азначае Berliner Sport-Club, зьявілася ў 1920 годзе, калі добра выступаючая ў футболе, але бедная фінансава «Гэрта» зьлілася з заможным Бэрлінскім спартовым клюбам.
Падчас фармаваньня Бундэсьлігі, у 1963 годзе «Гэрта» была найлепшым клюбам Бэрліна й таму аўтаматычна атрымала права ўдзельнічаць у новым спаборніцтве. У першым сваім сэзоне ў Бундэсьлізе «Гэрта» паказала сябе моцным серадняком, але ўжо на наступны сэзон яе ўжо чакала паніжэньне ў клясе з-за спробы подкупу гульцоў, а таксама па нейкіх палітычных матывах. Многія людзі ўсё роўна жадалі бачыць у Бундэсьлізе каманду з Бэрліна й таму на наступны сэзон у Бундэсьлізе абгрунтавалася каманда «Тасманія-1900», якая ў тым сэзоне паказала галоўны антырэкорд Бундэсьлігі, выйграўшы толькі два матчы, чатыры разы згуляўшы ўнічыю й прайграўшы 28 разоў пры розьніцы мячоў 15:108[1]. Пасьля такога буйнога правалу бэрлінцы сталі спрабаваць знайсьці спосаб вярнуць у галоўную лігу краіны «Герту» й у сэзоне 1968—1969 гадоў яны здолелі гэта зрабіць.
Неўзабаве, у 1971 годзе клюб трапіў у фінансавыя непрыемнасьці — утварылася запазычанасьць на суму ў 6 млн марак. Бэрлінцы знайшлі выхад з гэтага становішча шляхам продажу былога стадыёну.
У 1970-х гадох «Гэрта» трывала замацавалася ў Першай Бундэсьлізе. У сэзоне 1974—1975 гадоў бэрлінцы занялі другое месца пасьля мёнхэнглядбаскай «Барусіі». У 1977 і 1979 гадох клюб выйшаў у фінал Кубка Нямеччыны, і ў тым жа 1979 годзе ў паўфінал Кубка УЭФА[2]. Аднак зноў камандзе рушыў усьлед спад і ў сэзоне 1979—1980 гадоў яны вылецелі ў Другую Бундэсьлігу, адкуль вярнуліся толькі ў сэзоне 1990—1991 гадоў, пасьля чаго зноў апусьціліся ў Другую Бундэсьлігу. У 1997 годзе «Гэрта» вярнулася ў Бундэсьлігу.
У 2001 і 2002 гадох, «Гэрта» заваявала Кубак Лігі Нямеччыны. У 2006 годзе каманда здолела перамагчы Кубак Інтэртота. У сэзоне 2008—2009 гадоў «Гэрта» заняла 4-е месца й атрымала права выступаць у эўракубках, але праз год вылецела ў Другую Бундэсьлігу. Сэзон 2011—2012 гадоў бэрлінцы пачалі сэзон у першай па значнасьці лізе.