Дараваньне амішаў | |
Amish Grace | |
Жанр | біяграфічны фільм[1] і драматычны фільм[d][1] |
---|---|
Рэжысэр | Грэг Чэмпіён |
Сцэнарыст |
|
Прадусар | Лары А. Томпсан |
У ролях | |
Кампазытар | Джозэф Конлан |
Мантаж | Аніта Брант-Бэргойн |
Дата выхаду | 28 сакавіка 2010 |
Працягласьць | 88 хв. |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Дараваньне амішаў» (па-ангельску: Amish Grace) — амэрыканскі тэлевізійны фільм рэжысэра Грэга Чэмпіёна[2], прэм’ера якога адбылася на канале «Lifetime Movie Network» у Вербную нядзелю 28 сакавіка 2010 року. Фільм заснаваны на рэальных падзеях у Нікел Майнзе, дзе ў 2006 року адбылася страляніна ў школе амішаў, і апісвае рэакцыю грамады амішаў у выніку[3]; сцэнар напісаны паводле кнігі «Дараваньне амішаў: Як ласка пераадолела трагедыю»[4] Доналда Крэйбіла, Стывэна Нолта і Дэвіда Ўівэра-Зэрчэра[5]. У галоўных ролях здымаліся Кімбэрлі Ўільямз-Пэйсьлі, Тэмі Бланшард і Мэт Летчэр[2].
Пасьля захопу ў закладнікі і наступаванага забойства навучэнак школы амішаў іхнія бацькі, а таксама ўся грамада амішаў Нікел Майнзу ўзрушвае вакольны сьвет, неадкладна прабачыўшы забойцу. Іда Грабэр (Кімбэрлі Ўільямз-Пэйсьлі), маці аднае зь дзяўчынак, цяжэй пераносіць трагедыю, чым астатнія, але праз свае пакуты і боль яна пачынае ўласны шлях да абнаўленьня веры, у рэшце рэшт пераадольваючы сакрушальную трагедыю, вяртаючыся да свайго мужа (Мэт Летчэр), сям’і і грамады; даруючы ласку забойцы; і нават спачуваючы ягонай удаве (Тэмі Бланшард) і дзецям — што й ёсьць дараваньнем амішаў.
У фільме праводзіцца думка, што матывам Чарлза Робэртса стала сьмерць ягонай нованароджанай дачкі, з-за чаго ён вырашыў «адпомсьціць Богу», адабраўшы жыцьці ягоных дзяўчынак.
«Дараваньне амішаў» пабіла некалькі рэкордаў тэлесеткі «Lifetime»: яго паглядзелі больш за 4 мільёны гледачоў, што зрабіла яго найбольш прагляданым і найвышэй ацэненым фільмам у гісторыі сеткі ў катэгорыях «Сямейная» (3,8/2 916 449 гледачоў), «Усе гледачы» (2,0/4 020 496), «Жанчыны ад 18 гадоў» (3,5/2 729 834), «Жанчыны ад 25 да 54 гадоў» (2,7/1 156 363), «Дарослыя ад 18 гадоў» (2,4/3 649 266) і «Дарослыя ад 25 да 54 гадоў» (1,9/1 585 667).[6][7][8][9].
Фільм атрымаў пазытыўныя ацэнкі[10][11][12][13][14][15]; аднак крытыкі зазначалі, што аўтары кнігі «Дараваньне амішаў: Як ласка пераадолела трагедыю» абстрагаваліся ад працы над фільмам з павагі да амішаў[16]. Іншыя таксама крытыкавалі фільм за зьмешваньне рэальных фактаў з выдумкай[17].