Джордан Пітэрсан | |
па-ангельску: Jordan Peterson | |
Джордан Пітэрсан (2018 год) | |
Дата нараджэньня | 12 чэрвеня 1962[1] (62 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | клінічны псыхоляг, прафэсар унівэрсытэту, культурніцкі крытык, пісьменьнік, падкастэр, ют’юбэр, зорка Інтэрнету, псыхоляг |
Навуковая сфэра | псыхалёгія[3], клінічная псыхалёгія[d][3], сацыяльная псыхалёгія[3], псыхалёгія асобы[d][3], псыхалёгія рэлігіі[d][3], нэўрапсыхалёгія[d][3], мысьленьне[3] і самасьвядомасьць[d][3] |
Месца працы | |
Вядомы як | суаўтар пісьмовай тэрапіі «Саматворчы набор» (2005) |
Сябра ў | intellectual dark web[d][4] |
Навуковая ступень | доктар філязофіі[5] |
Навуковы кіраўнік | Robert O. Pihl[d] |
Вучні | Колін ДэЯнг |
Бацька | Walter Peterson[d] |
Маці | Beverley Peterson[d] |
Дзеці | Mikhaila Peterson[d] і Julian Peterson[d] |
Сайт | jordanbpeterson.com (анг.) |
Подпіс | |
Джо́рдан Бэрнт Пі́тэрсан (нар. 12 чэрвеня 1962, Эдмантан, Канада) — канадзкі клінічны псыхоляг, выкладчык ВНУ, крытык, пісьменьнік ды аўтар падкастаў. Доктар філязофіі ў клінічнай псыхалёгіі (1991), прафэсар (1998) псыхалёгіі ў Таронтаўскім унівэрсытэце.
Нарадзіўся ў сям’і школьнага настаўніка Ўолтэра Пітэрсана і бібліятэкаркі Бэвэрлі Пітэрсан, якая працавала ў Гранд-Прэрыйскім рэгіянальным каледжы (правінцыя Альбэрта, Канада). Другое імя Бэрнт узяў у гонар свайго нарвэскага прадзеда. Cтарэйшы з трох дзяцей. Гадаваўся ў прадмесьці Фэірвью на паўночны захад ад Эдмантану. Падлеткам працаваў на Новую дэмакратычную партыю, якую пакінуў у 18 гадоў. У 13 гадоў школьная бібліятэкарка Сэндзі Нотлі, маці 17-й прэм’еркі Альбэрты (2015—2019), пазнаёміла яго з творамі Олдаса Гаксьлі, Джорджа Орўэла, Айны Рэнд і Аляксандара Салжаніцына. У аўтабіяграфіі Орўэла «Дарога на Ўіганскую прыстань» напаткаў вобраз сацыялістаў, якім не падабаліся і жабракі, і багацеі. Падобны досьвед у партыі змусіў пакінуць яе. У 1979 годзе скончыў старэйшую школу Фэірвью і паступіў у Гранд-Прэрыйскі рэгіянальны каледж для вывучэньня паліталёгіі і ангельскай літаратуры. Перавёўся ў Альбэрцкі ўнівэрсытэт, дзе ў 1982 годзе атрымаў ступень бакаляўра мастацтваў у паліталёгіі. Наступны год правёў у Эўропе, дзе вывучаў духоўныя карані эўрапейскага таталітарызму ХХ стагодзьдзя і Халоднай вайны па творах Фёдара Дастаеўскага, Фрыдрыха Ніцшэ і Карла Юнга. У 1984 годзе атрымаў у Альбэрцкім унівэрсытэце ступень бакаляўра псыхалёгіі. У 1985 годзе пераехаў у Манрэаль, дзе паступіў ва Ўнівэрсытэт Макгіла. У 1989 годзе ажаніўся з Тэмі Робэртс, зь якой мае дачку Міхайлу і сына Джуліяна. У 1991 годзе пад навуковым кіраўніцтвам Робэрта Піля абараніў дысэртацыю на ступень доктара філязофіі ў клінічнай псыхалёгіі. Да чэрвеня 1993 году заставаўся дасьледнікам у шпіталі Дугласа пры Ўнівэрсытэце Макгіла, дзе працаваў з нэўрапсыхіятрам Морысам Данье.
Зь ліпеня 1993 году па чэрвень 1998 году працаваў выкладчыкам і дацэнтам псыхалёгіі ў Гарвардзкі ўнівэрсытэце (штат Масачусэтс, ЗША). Адначасна дасьледаваў агрэсіўнасьць, што выклікалася злоўжываньнем дурманамі. У ліпені 1998 году ўладкаваўся прафэсарам у Таронтаўскі ўнівэрсытэт (правінцыя Антарыё, Канада). У 1999 годзе выдаў кнігу «Мапы сэнсу» (анг. Maps of Meaning) пра яго ўтварэньне зь веры, якую пісаў 13 гадоў. У 2004 годзе на тэлебачаньні Антарыё выйшла 13-сэрыйная перадача паводле яго кнігі. У 2005 годзе выступіў суаўтарам пісьмовай тэрапіі «Саматворчы набор», што прывяла да 2015 году сярод 10 000 навучэнцаў да павышэньня пасьпяховасьці на 20% і паніжэньня адлічэньняў на 25%. 29 сакавіка 2013 годзе пачаў разьмяшчаць свае відэалекцыі на «YouTube» (у ліпені 2021 году звыш 3 млн падпісчыкаў), які мае звыш 100 млн праглядаў, што прыносіць звыш $80 000 штомесяц. 27 верасьня 2016 году разьмясьціў 1-ю частку 3-сэрыйнай відэалекцыі «Прафэсар супраць палітычнай карэктнасьці», дзе выступіў супраць законапраекту ўраду Канады аб увядзеньні крымінальнай адказнасьці за выкарыстаньне займеньнікаў «ён» і «яна» замест бясплоцевых. Тая лекцыя набрала звыш 20 млн праглядаў. Да 2017 году выдаў звыш 70 навуковых артыкулаў (у суаўтарстве), якія цытавалі ў 6000 іншых дасьледаваньнях[6]. У студзені 2018 году выдаў дапаможнік «12 правілаў жыцьця: проціядзьдзе ад хаосу» (анг. "12 Rules for Life: An Antidote to Chaos") пра самаразуменьне, дзе цытаваў Біблію. Другое правіла ў кнізе — «Стаўцеся да сябе як да чалавека, якому вы павінныя дапамагаць» ды «Параўноўвайце сябе з тым, кім вы былі ўчора» (анг. Treat yourself like someone you are responsible for helping.)[7].
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |