Джо Коўл | ||
Joseph John Cole | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 лістапада 1981[1][2] (43 гады) Лёндан, Ангельшчына | |
Рост | 176 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1994—1997 | Ўэст Гэм Юнайтэд | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2003 2003—2010 2010— 2011—2012 2013—2014 2014—2016 2015—2016 2016 2016—2018 |
Ўэст Гэм Юнайтэд Чэлсі Лёндан Лівэрпул → Ліль Ўэст Гэм Юнайтэд Астан Віла → Ковэнтры Сіці (арэнда) Ковэнтры Сіці Тампа Бэй Раўдыс |
126 (10) 184 (28) 20 (2) 32 (4) 31 (5) 12 (1) 7 (1) 15 (1) 82 (20) |
Зборныя | ||
2001—2010 | Ангельшчына | 56 (10) |
Джозэф Джон «Джо» Коўл (па-ангельску: Joseph John «Joe» Cole; нарадзіўся 8 лістапада 1981 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, паўабаронца. Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за «Чэлсі».
Джо нарадзіўся ў Лёндане 8 лістапада 1981 году. У 1999 годзе, зьяўляючыся юніёрам, заключыў свой першы кантракт з футбольным клюбам «Ўэст Гэм». У сэзоне 2002—2003 гадоў стаў капітанам гэтай каманды. 6 жніўня 2003 году Коўл падпісаў кантракт з «Чэлсі», які выклаў за гульца 6,6 млн фунтаў, пасьля таго як ён адхіліў новы кантракт ад «Ўэст Гэму»[3]. Ягоны дэбют за «Чэлсі» прыпаў на 13 жніўня ў пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў над славацкай «Жылінай» (2:0). Коўл скарыстаўся траўмамі Дэміена Дафа і Ар’ена Робэна, сташўы сталым гульцом каманды. У сэзоне 2004—2005 гадоў стаў чэмпіёнам Ангельшчыны.
Улетку 2010 году Коўл на правах вольнага агента пакінуў «Чэлсі»[4]. Сам Коўл назваў прычыны, па якіх ён пакінуў клюб, палітычнымі і ніяк ня зьвязанымі ані з футболам, ані з заробкам[5]. 19 ліпеня 2010 году гулец перайшоў у «Лівэрпул» на правах вольнага агента. У «Лівэрпулі» Коўл атрымаў футболку з нумарам «10». 16 верасьня 2010 году Джо забіў свой першы мяч у складзе «чырвоных» у матчы Лігі Эўропы ў браму румынскага «Сьцяўа». 1 студзеня 2011 году забіў свой першы гол за «Лівэрпул» ў Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Болтану», дзе мэрсісайдцы перамаглі 2:1.
31 жніўня 2011 году Коўл падпісаў гадавы кантракт арэнды з францускім «Лілем»[6]. Пасьля чаго правёў сэзон у клюбе свайго юнацтва — «Ўэст Гэм». У 2014 годзе далучыўся да складу «Астан Вілы».
Прымаў удзел у гульнях зборнай Ангельшчыны падчас Чэмпіянату сьвету ў 2002 і 2006 гадах і ў Эўра-2004.
«Чэлсі»: