Future Diary | |
Вокладка першага тома | |
яп. 未来日記 (Мірай Нікі) | |
---|---|
Жанр | драма, экшн, раманс, містыка |
манга | |
Аўтар | Сакаэ Эсуна |
Выдавец | Kadokawa Shoten |
Мова | японская |
Аўдыторыя | сёнэн |
Тамоў | 12 |
Future Diary | |
яп. 未来日記 (Мірай Нікі) | |
---|---|
Жанр | драма, экшн, раманс, містыка |
анімэ | |
Рэжысэр | Наота Хасода |
Прэм’ера | 9 кастрычніка 2011 г. |
Сэрыяў | 26 |
Аўдыторыя | сёнэн |
«Дзёньнік бу́дучыні» (па-японску: 未来日記 — Мірай Ніккі, анг. Future Diary) — манґа Сакаэ Эсуна, што выходзіць з 2006 году. У сярэдзіне лістапада 2008 году сёмы том манґі займаў 21-е месца па прадаванасьці ў Японіі, а да канца месяца спусьціўся на 25-е[1][2]. У сярэдзіне траўня 2009 году восьмы том стаў 28-м па прадаванасьці, а да канца месяца падняўся да 9-га месца[3][4]. У сярэдзіне лістапада таго ж году 20-е па прадаванасьці места заняў 9-ы том, да канца месяца ён апусьціўся на 21-е месца[5][6]. 10-ы том у канцы сакавіка 2010 году заняў 11-е места па прадаванасьці. Адначасова з гэтым том «Paradox» заняў 21-е месца[7].
Трансьляцыя анімэ-сэрыяла была заплянаваная на восень 2011 году[8] й пачалася 9 кастрычніка.
Паводле сюжэту, божышча, вядомае як Дэус экс Макіна, й якое кіруе прасторай і часам, дажывае свае апошнія дні. А таму што сьвет ня можа існаваць без свайго бога, ён загіне разам з Дэусам. Па гэтаму чыньніку Дэус ладзіць гульню на выжываньне. Апошні гулец, які выжыў, зойме ягонае месца. Пры гэтым дзёньнік кожнага з дванаццаці гульцоў ператвараецца ў «дзёньнік будучыні». Кожны такі дзёньнік зьмяшчае запісы, якія выглядаюць так, як быццам іх напісал сам уладальнік, але які адносіцца да будучыні. Напрыклад, калі раней гулец апісваў у сваім дзёньніке ўцёкі, дзёньнік будзе прадказваць ягоныя будучыя ўцёкі ад небясьпекі. Аднак, калі дзёньнік гульца пацерпіць, будучыня гульца зьнікне, а ад самога гульца не застанецца нават трупу.
Гісторыя круціцца вакол першага й другога гульцоў, Юкітэру Амана й закаханае ў яго Юна Ґасай. Юкітэру нелюдзімы й мае толькі дзьвюх ўяўных сяброў — Дэуса й ягоную памагатую, Мурумуру. Ягоны дзёньнік апісвае ўсё тое, што адбываецца вакол Юкітэру, і такім чынам зьяўляецца найбольш інфарматыўным сярод астатніх. Разам з тым, сам Юкітэру слабы й ня можа супрацьстаяць сваім праціўнікам самастойна. Таму ягонае целаахоўніцай становіцца Юна, чый дзёньнік апісвае ўсё тое, што адбываецца зь ейнае ўмілаваным. Так або інакш, сюжэт закранае тры альтэрнатыўных рэальнасьці, створаныя вандраваньнямі ў часе. Аднак падзеі распачынаюцца галоўным чынам у другім сьвеце.
Юкітэ́ру Ама́на (яп. 天野 雪輝 Амано Юкітэру) — галоўны герой, 14-гадовы юнак, уладальнік першага дзёньніка будучыні «абыякавы дзёньнік» (яп. 無差別日記 Мусабэцу Ніккі). Пакутуе комплексам непаўнавартаснасьці, трымаецца ў баку ад людзей і першапачаткова мае толькі дзьвюх ўяўных сяброў — божышча Дэуса й ягоную памагатую, Мурумуру. Нягледзячы на сваю нелюдзімасьць, прызнае, што ў душы адзінокі й хацеў бы мець шмат сяброў. У параўнаньні з астатнімі ўладальніками дзёньнікаў, якія маюць разьвітыя навыкі забойства, вельмі слабы. Таму, хоць ён спачатку й не падзяляе пачуцьці закаханае ў яго Юна, якая валодае другім дзёньнікам будучыні, ён вымушаны прымаць ейнаю абарону. Паступова Юкітэру ўлюбляецца ў Юна, але тое, што Юна часам паводзіць сябе, як маньяк, адпуджвае яго. Нягледзячы на сваю слабасьць, Юкітэру здольны пазьбегнуць прадказанай яму дзёньнікам сьмерці — адзінага прароцтва, якое, паводле задумцы Дэуса, уладальнік дзёньніка зьмяніць ня ў сілах. З прычыны гэтага, іншымі ўладальнікамі дзёньнікаў ён лічыцца найбольш небясьпечным праціўнікам і першачарговай мэтай. Таму як Юкітэру глядзіць на ўсё з боку, ягоны дзёньнік апісвае ўсё тое, што адбываецца вакол яго, але не апісвае, што здарыцца з самім Юкітэру. Аднак гэты недахоп кампэнсуецца дзёньнікам Юна.
У першым сьвеце Юкітэру й Юна перамаглі ўсіх іншых уладальнікаў дзёньнікаў, аднак ні адзін зь іх не хацеў забіваць іншага. Таму яны зьдзейсьнілі падвойнае самагубства, але ў рэчаіснасьці памёр толькі Юкітэру.
Юкітэру з другога сьвета, які зьяўляецца галоўным героем мангі, доўгі час ня меў мэты заняць месца Дэуса. Аднак пазьней ён страціў спачатку маці, а затым, па віне уладальніка адзінаццатага дзёньніка, таксама й бацьку. Дэус ж адмовіўся ўваскрэсіць маму Юкітэру, растлумачыўшы, што хоць ён і божышча, ягоныя дні ёсьць дні палічаныя й у яго ўжо не засталося сілаў на падобнае. Таму па парадзе Мурумуру Юкітэру вырашыў стаць богам і сваёе боскае сілай уваскрэсіць усіх забітых. Гэтую задумку падтрымала й Юна, адразу пагадзіўшыся памерці тады, калі гэта будзе патрэбна Юкітэру. Таму як паводле ягонае задумцы загінулыя павінны былі ў выніку уваскрэснуць, Юкітэру таксама пачаў бяз роздумаў прыносіць людзей у ахвяру сваім мэтам. Як аказалася, яго задумка была невыканальная, таму як сілай Дэуса можна вярнуць толькі цела памерлага, але не ягоную душу. Можна таксама зьдзейсьніць скачок у часе, але тады зноў пачнецца гульня на выжываньне й людзі зноў памірацьмуць. Таму Юкітэру ня змог ажыцьцявіць фінальную частку свайго пляна — забойства Юна. I калі ўжо Юкітэру ўсё адно не зьбіраецца выжываць у гульні, Юна вырашыла забіць яго. У выніку, нават нягледзячы на тое, што Юкітэру яшчэ ня быў мёртвы, Юна была прызнана пераможніцай і сышла ў мінулае, каб пачать гульню зноўку, зь Юкітэру з трэцьцяга сьвета.
Пры падтрымцы ўладальніцы дзявятага дзёньніка будучыні, Мінэнэ, якая атрымала палову сілы Дэуса, Юкітэру змог перасьледваць Юна скрозь час. Там ён вырашыўся памерці, каб гульня нарэшце скончылася й Юна стала богам. Аднак Юна сама скончыла жыцьцё самагубствам, каб аддаць месца Юкітэру. Такім чынам, Юкітэру стаў пераможцам гульні на выжываньне другога сьвета. Аднак у сваім сьвеце ён пакінуў толькі свой дзёньнік, Мурумуру й адзін том мангі для яе. Больш ён не стварыў ничога, таму як бязь Юна ўсе гэта ня мела сэнсу. Тым ня менш, празь дзесяць тысяч гадоў Дэус здолеў даставіць да яго Юна, якая зьяўляецца аб’яднанай вэрсіяй Юна зь першага й трэцьцяга сьвета. Сэйю — Місудзу Таґасі.
Ю́на Ґаса́й (яп. 我妻 由乃 Ґасай Юно) — галоўная гераіня, 14-гадовая дзяўчына й уладальніца другога дзёньніку будучыні «дзёньнік Юкітэру» (яп. 雪輝日記 Юкітэру Ніккі), які апісвае ўсё, што адбываецца зь Юкітэру. Таксама Юна школьны кумір, лепшая вычаніца й выдатная спартоўка. Яна расла ў прытулку й была шчасьлівая, калі яе ўдачарылі. Але ейныя новыя бацькі былі памяшаныя на тым, каб зрабіць з сваёй дачкі «эліту», й у якасьці пакараньняў ня грэбавалі нават таго, каб саджаць сваю дачку ў клетку. У пэўныя моманты пакутуе ад правалаў у памяці, забываючы нязручныя для яе моманты мінулага.
У першым сьвеце, за год да пачатка падзеяў мангі, Юна страціла надзею, што ейныя бацькі выправяцца самі. У надзеі, што, зразумеўшы яе боль, яны выправяцца, яна замкнула іх у клетку. Аднак тыя толькі зьненавідзелі яе й у выніку так у гэтае клетцы й памерлі. Для навакольных ж Юна прыдумала гісторыю аб тым, што ейныя бацькі ў дзелавым ад′езьдзе. Прыкладна празь месяц яна пазнаёмілася зь Юкітэру й паабяцала стаць ягонай нявестай. Той, аднак, не надаў ейным славам асаблівага значэньня й, нягледзячы на спробы Юна яму перашкодзіць, прызнаўся сваёе аднакласьніцы. Але таму як тая яго адпрэчыла, ў Юна засталася надзея на тое, што яна зможа быць зь Юкітэру. Разам зь Юкітэру яна перамагла ўсіх іншых уладальнікаў дзёньнікаў. Але таму як ні адзін зь іх не хацеў забіваць іншага, яны зьдзейсьнілі падвойнае самагубства. У рэчаіснасьці ж, разьлічваючы пазьней уваскрэсіць умілаванага, Юна толькі прыкінулася мёртвае. Гэто стала ейнае памылкай, таму як сіла Дэуса не магла вярнуць душу памерлага. I жадая застацца з каханым, яна, як новы бог, які кіруе часам, зараз з Мурумуру перанеслася ў мінулае.
Ва ўзьніклым у выніку вандраваньняў часе Юна зь першага сьвету забіла Юна з другога сьвету й пахавала яе зараз з бацькамі. Ад Мурумуру, якая таксама пазбавілася ад свайго двайніка, у дадатак да дзёньніку зь першага сьвету Юна атрымала дзёньнік будучыні Юна з другога сьвета. Аднак адрозьніваюцца яны толькі тым, што ў першым Юкітэру клічацца па прозьвішчу, а ў другім — па імі. Насуперак прадказаньню свойго дзёньніку, Юкітэру зазірнуў у пакой, у якім захоўваліся трупы бацькаў Юна. Дзякуючы гэтаму часова зьнікла прароцтва аб тым, што Юкітэру й Юно злучацца, і, больш за тое, у выніку трупы патрапілі ў паліцыю. Там на падставе аналіза ДНК было ўсталявана, што ў хаце Юна пахаваная яна сама. Гэта стала прычынай таго, што ў другім сьвеце Юно лічылі самазванкай. Як и ў першам сьвеце, у другім Юкітэру ня змог забіць Юна, і яна зноў вырашыла зьвярнуць час назад. Аднак, у адрозьненьне ад першага сьвета, Юна была прызнана Мурумуру пераможніцай яшчэ да сьмерці Юкітэру. На гэты раз Юна сышла яшчэ далей у мінулае, у той час, калі яна яшчэ не забіла бацькаў.
Дзякуючы дзеяньням Юкітэру й Мінэнэ, якія перасьледвалі Юна, перш чым Юна з трэцяга сьвету была забітая Юна зь першага, за яе пасьпелі заступіцца ейныя бацькі. Такім чынам ажыцьцявілася яе мара, што бацькі зноў яе пакахаюць. Юна ж зь першага сьвету ў выніку ўпадабала зьдзейсьніць самагубства. Тым ня менш Мурумуру захавала памяць памерлай і перадала яе Юна з трэцяга сьвету. Дзякуючы гэтаму пры падтрымцы Дэуса Юна змагла ўзьяднацца зь Юкітэру. Сэйю — Тамоса Мурата.
Така́а Хія́ма (яп. 火山 高夫 Хіяма Такао) — сэрыйны забойца, уладальнік трэцяга дзёньніку будучыні «Дзёньнік забойстваў» (яп. 殺人日記 Сацудзін Ніккі). Ягоны дзёньнік прадказвае, дзе знаходзіцца ахвяра Такаа й як менавіта ён яе заб’е. Як тлумачыць Мурумуру, быўшы настаўнікам у школе Юкітэру, ён заўважыл зьмены ў ягоных павадзінах і зразумеў, што Юкітэру ёсьць уладальнік дзёньніка будучыні. Нягледзячы на прадказаньне дзёньніка, у сутычцы зь Юкітэру, Такаа стаў ягонай першай ахвярай і першым, хто прайграў у гульні, задуманае Дэусам.
Кэ́йґа Куру́су (яп. 来須 圭悟 Курусу Кэйґо) ёсьць паліцыянт, уладальнік чацьвёртага дзёньніка будучыні «дзёньнік сьледчага» (яп. 捜査日記 Со:са Ніккі). Ягоный дзёньнік прадказвае ход расьсьледаваньняў Кэйґа. Першапачаткова Кэйґа сьцьвярждаў, што не цікавіцца месцам бога й утвараў зь Юкітэру й Юна «зьвяз будучынi». Пазьней, аднак, ягонаму сыну паставілі сьмяротны дыягназ і сказалі, што ён пражыве ўсяго тры месяцы. Пасьля гэтага Кэйґа пажадаў стаць богам, каб выратаваць сына, здрадзіў Юкітэру зь Юна й заключыў альянс зь Мінэнэ, якая з аднаго боку ў адрозьненьне отличие ад Юкітэру імкнулася стаць богам, зь іншага боку у адрозьненьне ад уладальніцы шостага дзёньніка не жадага зьнішчыць сьвет. Па пагадненьні Кэйґа й Мінэнэ, Кэйґа абавязваўся забясьпечваць Мінэнэ йнфармацыяй, даступнай паліцыі, а тая, у выпадку скону Кэйґа павінна была паклапаціцца аб ягонае сям’і. Пасьля таго, як Мінэнэ здрадзіла яго й перайшла на бок Юкітэру, Кэйґа расплаціўся зь ёй за аднаўленьне пагадненьня ўласным жыцьцём, разламаўшы свой дзёньнік.
Рэйсу́кэ Хадзё́ (яп. 豊穣 礼佑 Хо:дзё: Рэйсукэ) — чатырохгадовае дзіця, уладальнік пятага дзеньніка будучыні «дзёньнік супэрзроку» (яп. はいぱーびじょんだいありー Хайпа: Бідзён Дайалі:). Добра малюе, таму ягоны дзеньнік уяўляе сабой сшытак з замалёўкамі на тэму таго, што адбудзецца з Рэйсукэ ранкам, удзень і ўначы. Такім чынам, ён обмежаваны трыма прароцтвамі на кожны дзень. Ягоныя бацькі загінулі ў сутычцые паміж Юкітэру, Юна й рэлігійным культам, які падтрымлівае ўладальніцу шостага дзёньніка будучыні, Цубакы Касуґана. Далейшым, карыстаючыся сваім узростам ы знаёмствам з мамай Юкітэру, ён часова пасялыўся ў хаце Юкітэру, з мэтай адпомсьціць за бацькаў і даказаць перамогай над уладальніками значна больш магутных дзёньнікаў, што ён — прадстаўнік «эліты», які ня мае патрэбу ў абароне дарослых. Хоць у выніку ён быў пераможаны й забіты Юна, у яго амаль атрымалася забіць яе й Юкітэру атрутным газам. Выратавала Юкітэру й Юна толькі тое, што уладальніца дзявятага дзёньніка, Мінэнэ Урю не магла дазволіць ім памерці гэтак прыгожай сьмерцю й увяла імантыдот.
Цуба́кі Касуґа́на (яп. 春日野椿 Касуґано Цубакі) — уладальніца шостага дзёньніка будучыны «дзёньнік прадказаньня» (яп. 千里眼日記 Сэнріґан Ніккі). З нараджэньня мае слабы зрок і ўсё жыцьцё пражыла ў будынку рэлігійнай абшчыны. Нягледзячы на тое, што лічыцца сьвятое і ёй падпарадкоўваюцца тысячы паслушнікаў, яна была неаднаразова згвалтаваная чальцамі культу. У выніку яна зьненавідзела сьвет і вырашыла зьнішчыць яго, для чаго ёй трэба было стаць богам. Ейны дзёньнік уяўляе сабой скрутак, які зьмяшчае ўсе, што ўбачаць падпарадкаваныя ёй паслушнікі. Такім чынам, яна фактычна мае тысячу вачэй. Ведаючы аб тым, што Юкітэру здольны зьдзейсьніць цуд і пазьбегнуць прадказанай дзёньнікам сьмерці, Цубакі першапачаткова аб’ядналася зь ім, прапанаваўшы захопленную ёю уладальніцу дзявятага дзёньніка ў абмен на выратаваньне Цубакі ад прадказанае ёй згубы. Аднак, мяркуючы, што пагроза абмінула, яна здрадзіла Юкітэру й у выніку была ім забітая.
Ма́рука Iкуса́ба (яп. 戦場マルコ Iкусаба Маруко) й Ай Міка́мі (яп. 美神愛 Мікамі Ай)— уладальнікі сёмага дзьвюх асобнікаў восьмага дзёньніка будучыны. Марко валодае восьмым дзёньнікам будучыны «дзёньнык немагчымае паразы» (яп. 常勝無敗ケンカ日記 Дзё:сё: Мухай Кэнка Ніккі), які прадказвае рухі ў бойцы, якія прывядуць яго да перамогі. Ай валодае восьмым дзёньнікам будучыні «дзёньнік флірту» (яп. 逆ナン日記 Ґякунан Ніккі), які апысвае упадабаных ёй мужчынаў. Iхні сапраўдны сёмы дзёньнік будучыні — «дзёньнік абмену» (яп. 交換日記 Ко:кан Ніккі) уяўляе сабой два мабільныя тэлефоны, якія працуюць па тым жа прынцыпе, што й дзёньнік будучыні Юна. Дзёньнік Марка існуе дзеля абароны Ай і заўсёды назірае за ёю. Дзёньнік Ай жа існуе дзеля абароны Марка й, у сваю чаргу, прыглядае за ім. Месца ж Бога уладальнікам сёмага дзёньніка патрэбна, каб вечна быць разам. Як у Марка, так і ў Ай выклікае абурэньне, што Юкітэру толькі карыстаецца Юно й пастаянна хаваецца за ейнаю сьпіну. Марко таксама пастаянна супрацьпастаўляе сваё з Ай «сапраўднае» каханьне й «імітацыю» каханьня ў Юкітэру й Юна. Рэгулярна лае Юкітэру за тое, што той, мала таго, што не абараняе сваю ўмілаваную, але яшчэ й перашкаджае ёй сваім залішнім гуманізмам. Хоць у першам сутыкненьні зь Юкитэру й Юна, Марка й Ай выйшлі пераможцамі за кошт працы як адзінае цэлае й узаемадапамогі, у другі раз Юна й Юкітэру змаглі дамагчыся такое жа зладжанасьці дзеяньняў і сьмяротна раніць Ай, пасьля чаго, спрабуючы яе выратаваць атрымаў сьмяротнае раненьне й Марка. Хоць па існуючых абставінах сьмерць у выніку пагражала ўсім чацьвярым, Марка ўпадабаў даць шанец на выратаваньне Юкітэру й Юна, а сам — памерці побач з Ай.
Кама́да Уэсіта (яп. 上下 かまど Уэсіта Камадо) — уладальніца восьмага дзёньніка будучыні «дзёньнік размнажэньня» (яп. 増殖日記 Дзо:сёку Ніккі). Яна зьяўляецца дырэктаркай дзіцячага прытулку й ня мае мэты стаць богам. Замест гэтага яна хоча зрабіць богамі сваіх выхаванцаў і атрымаць сьвет, у якім усе дзеці будуць шчасьлівыя. Ейный дзёньнік уяўляе сабой інтэрнэт-сэрвэр, які робіць разьмешчаныя на ім блоґі падабенствам дзёньнікаў будучыні. Як і сапраўдныя дзёньнікі, яны прадказваюцб будучыню свайго уладальніка так, як быццам будучыя падзеі апісаў сам уладальнік. Але пры страце сувязі з асноўным дзёньнікам-сэрвэрам яны перастаюць працаваць, і іх зьнішчэньне не вядзе да сьмерці іх уладальнікаў. Пасьля таго, як уладальнік адзынаццатага дзёньніка падключыў восьмы дзёньнік да супэркампутара «Голон», моцы восьмаго дзёньніка хапіла, каб ператварыць усіх жыхароў горада ў уладальнікаў. Камада была забіта Юна, ейным апошнім жаданьнем было каб Юкітэру стварыў сьвет, у якім усе дзеці будуць жыць бяз клопатаў.
Мінэ́нэ У́рю (яп. 雨流 みねね Урю: Мінэнэ) — міжнародны тэрарыст, уладальніца дзявятага дзёньніка будучыні «Дзёньнік уцекачкі» (яп. 逃亡日記 То:бо: Ніккі). У ўзросьце васьми гадоў, яна страціла сваіх бацькаў па віне рэлігійных фанатыкаў і была вымушана кожны дзень рызыкаваць сваім жыцьцём, проста каб выкрасьці хлеба на абед. У выніку яна зьненавідзела ўсё, што зьвязана з рэлігіяй і людзі, так або інакш зьвязаныя з богам сталі ейнай першачарговае мэтай. Пастаянна хаваючыся ад паліцыі, яна пачала весьці дзёньнік, у якім апісвала свае ўцёкі. I ў адзін зь дзён, памагатая Дэуса, Мурумуру прапанавала ператварыць ейны дзёньнік у дзёньнік будучыні, які прадказвае шляхі адступу, і прыняць удзел у гульні за месца бога. Мінэнэ пагадзілася на гэта, з намерам, стаўшы богам, забіть Дэуса.
Хоць першапачаткова Кэйґа, Юкітэру й Юна, якія ўтварылі «альянс будучыні», былі ейнымі ворагамі, спачатку яна далучылася да Кэйґа ў абмен на йнфармацыю, даступную паліцыі, а затым здрадзіла яго й перайшла на бок Юкітэру. У гэты час яна раскрыла напарніку Кэйґа, Нісідзіме, што Кэйґа падставіў Юкітэру й Юна з мэтай атрымаць добрапрыстойны падставу для іх забойства. У выніку, пасьля самогубства Кэйґа, яна стала сябрам Нісідзімы, і падчас сутыкненьня з уладальнікам адзінаццатага дзёньніка, Джонам, Нісідзіма зрабіў ёй прапанову. Аднак, ён загінуў у перастрэлцы. Як высьветлілася, Юкітэру мог бы выратаваць яго, але ўпадабаў ня ўмешвацца раней часу, выкарыстоўваючы Мінэнэ й Нісідзіму як жывы шчыт. З-за гэтага Мінэнэ хацела забіть яго, але зразумеўшы, што Юкітэру такі ж, як і яна, упадабала даць сябе падстрэліць і ахвяравала сваім жыцьцём у беспасьпяховае спробе адчыніць сховішча Джона. Пазьней высьветлілася, што як процівагу Мурумуру, якая спрабавала жульнічаць у гульні, Дэус перадаў Мінэнэ свае веды й палову сваёе сілы. Гэта дазволіла ёй перажыць сваю сьмерць, выратаваць Юкітэру ад атакі Юна й перасьледваць Юна скрозь час. Сэйю — Май Айдзава.
Карю́да Цукісі́ма (яп. 月島 狩人 Цукісіма Карю:да) — уладальнік дзясятага дзёньніка будучынi «дзёньнік разьвядзеньня» (яп. 飼育日記 Сііку Ніккі). Ён любіць сваіх собакаў, корміць іх біфштэксамі з трыццацігадовым віном, сам жа здавольваецца локшынай хуткага прыгатаваньня. Ягоны дзёньнік кіруе ягонымі собакамі й паведамляе, што яны выявяць. З дапамогай сваіх собакаў ён займаўся забойствамі людзей, пакуль на яго ня выйщаў Ару. У выніку ягоныя сабакі былі пераможаныя, а сам ён забіт уладальнікам чацьвёртага дзёньніка, Кэйґа.
Джон Ба́кус (яп. ジョン・バックス Дзён Баккусу) ёсьць уладальнік адзінаццатага дзёньніка будучыні «The watcher» і мэр горада. Хоць ідэя ўладкаваць спаборніцтва з выкарыстаньнем дзёньнікаў будучыні належыць Дэусу, ідэя аб стварэньні саміх дзёньнікаў належыць Джону. Ён і Дэус распрацавалі шэраг прататыпаў дзёньнікаў будучыні, розным чынам назіраючых за іншымі ўладальнікаі дзёньнікаў. Вянком тварэньня стаў дзёньнік Джона, які дазваляе бачыць прадказаньня іншых дзёньнікаў. Сваёй мэтай Джон ставіў стварэньне новага чалавецтва, нададзенага сілай бога. Да таго часу, пакуль сіла ягонага дзёньніка заставалася таямніцай, ён быў непераможным праціўнікам. Аднак, пасьля таго, як сіла ягогага дзёньніка была раскрытая, уладальнікі дзёньнікаў пачалі наўмусна запісваць у іх хлусьню, і Джон стаў абмежаваны прадказаньнямі дзёньнікаў сваіх падпарадкаваных, якія атрымалі асобнікі восьмага дзёньніка будучыні. Падчас сутычкі зь іншымі уладальнікамі дзёньнікаў ён схаваўся ў банкаўскам хранілішчы, якое не брала нават выбухоўка Мінэнэ. Аднак, лічачы Юна самазванкай, ён занядбаў тым фактам, што ключом да дзьвярэй сховішча зьяўляецца сеткавіца вока чальца сям’і Ґасай. У выніку ён быў забіт Юна.
Ямо́цу Хіраса́ка (яп. 平坂 黄泉 Хірасака Ёмоцу) — уладальнік дванаццатага дзёньніка будучыні, «дзёньнік справядлівасьці» (яп. 正義日記 Сэйґі Ніккі). Абсалютна сьляпы, аднак мае выдатны слых. Паводле ўласнага апісаньню, калі Цубакі мае тысячу вачэй, то ён мае тысячу вушэй. Ягоны дзёньнік ёсьць дыктафон, які прадказвае добрыя дзеі, якія трэба зьдзейсьніць Ямоцу. У якасьці зброі выкарыстоўвае загіпнатызаваны людзей. Ягонае мэтай была Цубакі й дзеля гэтага ён быў гатовы дапамагчы Мінэнэ, зыходзячы з таго, што на фоне Цубакі тэрарыст — досыць милае стварэньне. У выніку, атрымаўшы прадказаньнее ўласнае сьмерці, загінуў ў беспасьпяховай спробе падарваць сябе разам з Цубакі.
Дэ́ус экс Махі́на (яп. デウス・エクス・マキナ Дэусу Экусу Макіна) — божышча, якое кіруе прасторай і часам, і ўяўны сябар Юкітэру. Як тлумачыць ён сам, быўшы богам, ён можа жыць, у тым ліку, й у ўяўленьні чалавека. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што вынік уяўленьня Юкітэру апынуўся рэальным. Аднак цяпер сіла пакідае яго, й дні Дэуса ўжо палічаны. А калі сьвет пазбавіцца бога, ён будзе разбураны. Таму, каб знайсьці сабе пераемніка, Дэус раздаў 12 дзёньнікаў будучыні 12 незнаёмым паміж сабой людзям і прапанаваў ім гульню на выжываньне. Пераможца ў гэтае гульні зойме ягонае месца. У гэтае гульні сам Дэус заўзее за Юкітэру. На жаль, Дэус памёр хутчэй, чым плянаваў, і сьвет пачаў разбурацца яшчэ да таго, як скончылася гульня.
Муруму́ру (яп. ムルムル Мурумуру) — другі ўяўны сябар Юкітэру й у першам сьвеце памагатая Дэуса. Пасьля таго, як Юна стала богам першага сьвету, Мурумуру перанеслася ў мінулае разам зь ёй. Падобна таму, як Юна забіла свайго двайніка з другога сьвету, Мурумуру таксама запячатала свайго двайніка. Каб палегчыць задачу Юна, за якую яна заўзее, Мурумуру мкнецца падтрымліваць ход гісторыі другога сьвету ў тым жа рэчышчы, што й ход гісторыі першага сьвету. Сэйю — Манамі Хонда.
А́ру Акі́сэ (яп. 秋瀬或 Акісэ Ару) — стварэньне Дэуса, створанае, каб назіраць за уладальнікамі дзёньнікаў. Сам Ару, аднак, ня ведае гэтага й лічыць сябе школьнікам, які марыць стаць дэтэктывам. Адпаведна сваёй мары, ён вядзе пасьпяховыя расьсьледаваньня, якія датычацца уладальнікаў дзёньнікаў. Хоць Ару да апошняга ўтойвае гэта, ён закаханы ў Юкітэру й падобна Юна гатовы пайсьці на ўсё дзеля ягонае абароны. Сярод сяброў, якіх Юкітэру завёў сабе ў новае школе, Ару выконвае ролю мозгу каманды. Пасьля сьмерці уладальніка адзынаццатага дзёньніка Дэус вырашыл зьнішчыць Ару. Аднак пагадзіўся захаваць яму жыцьцё, калі Ару зможа даказаць, што мае ўласную індывідуальнасьць. Усе дзеяньні Ару, якія той прыводзіў у якасьці аргумэнтаў, у тым ліку й ягоныя пачуцьці да Юкітэру, насамрэч апынуліся толькі воляй Дэуса. Аднак незадоўга да гэтага Ару, пры дапамозе восьмаго дзёньніка, завёў уласны дзёньніка будучыні «дзёньнік дэтэктыва» (яп. 探偵日記 Тантэй Ніккі}}, які прадказвае дзеяньні іншых уладальнікаў дзёньнікаў будучыні. Так як назіральнік павінен быць толькі назіральнікам, гэтае дзеяньне стала доказам наяўнасьці ў Ару ўласнае волі.
Разумеючы, што Юна хлусіць Юкітэру аб магчымасьці ўваскрэсіць забітых і што за наяўнасьцю ў ейнай хаце ейнага ўласнага трупа хаваецца нейкая таямніца, Ару лічыў, што Юна мае намер забіть свайго ўмілаванага. Каб абараніць Юкітэру, ён вырашыў забіть яе. Хоць Ару й быў здольны прадказаць усе атакі Юна, ён ня ўлічыў, што яна мае два дзёньніка будучыні. Таму, дзейнічаючы згодна з прароцтвам свайго дзёньніка, ён зьнішчыў стары дзёньнік Юна, але тая засталася жывая дзякуючы новаму й забіла яго. Гэто дазволіла яму зразумець, што памерлая Юна й цяперашняя Юна — адзін і той жа чалавек, які зьдзейсьніў вандраваньне ў часе. Нягледзячы на тое, што ён ня мог казаць з-за перарэзанага горла, перад сьмерцю ён змог набраць на сваім тэлефоне паведамленьне для Юкітэру, якое ракрывае таямніцу Юна.
Хіна́та Хі́на (яп. 日野 日向 Хіно Хіната) — дачка уладальніка дзясятага дзёньніка будучыні, Калюда. Карыстуючыся дзёньнікам свайго бацькі й прыкідваючыся сяброўкай Юкітэру, яна спрабавала прывабіць Ару ў пастку й забіць яго. Ёй гэта не ўдалося, а саму яе, як патэнцыйную канкурэнтку, паспрабавала забіць Юна. Нягледзячы на тое, што Хіната толькі прыкідвалася сябрам Юкітэру й спрабавала выкарыстаць яго ў сваіх мэтох, той працягваў ставіцца да яе па-сяброўску й абараніў ад Юна. З прычыны гэтага, яна стала ягоным сапраўдным сябрам. Пасьля падлучэньня восьмага дзёньніка да супэркампутара, стала уладальніцай восьмага дзёньніка будучыні «дзёньнік сяброўства» (яп. 友情日記 Ю:дзё: Ніккі), які апісвае ейныя зносіны зь сябрамі. Забіта Юкітеру.
Ма́а Нанаса́ка (яп. 野々坂 まお Ноносака Мао) — лепшая сяброўка Хінаты. Пазьней, таксама пасябравала зь Юкітэру. Пасьля падлучэньня восьмага дзёньніка да супэркампутара, яна стала уладальніцай «дзёньніка Урюбёнае Хінаты» (яп. ラブラブ日向日記 Рабу-рабу Хыната Ніккі), прысьвечнага грудзям Хінаты. Забіта Юкітеру.
О́дзі Ко́сака (яп. 高坂 王子 Ко:сака О:дзі) — аднакласьнік Юкітэру ў старае школе, пераведзены разам зь ім у новую. Першапачаткова ўспрымаў Юкітэру як поўнага няўдачніка, але пасьля таго, як Юкітэру выратаваў усіх сілай сваіх прадказаньняў, таксама стаў ягоным сябрам. Пасьля таго, як Юна выкрала Юкітэру з мэтай утрымліваць яго ў бясьпечнам месцы да канца гульні, ён і ягоныя сябры адправіліся ратаваць Юкітэру. Одзі стаў уладальнікам асобніка восьмага дзёньніка будучыні «каралеўскі дзёньнік Косакі» (яп. 高坂KING日記 Ко:сака Кінґу Ніккі), які апісвае бліскучыя моманты ягонага жыцьця. Дадзены дзёньнік паводле парады Ару быў разламаны Юкітэру з мэтай перакрыць перадачу дадзеных уладальніку асноўнага восьмага дзёньніка. Пасьля падлучэньня восьмага дзёньніка будучыні да супэркампутара, Одзі атрымаў восьмы дзёньнік будучыні «Новы каралеўскі дзёньнік Косакі» (яп. NEO高坂KING日記 Нэо Ко:сака Кінґу Ніккі), які на гэты раз апісвае бліскучыя моманты жыцьця навакольных яго людзей. Забіты Юкитеру. Сэйю — Мінору Сіраісі.