Дніпрова Чайка | |
укр. Дніпрова Чайка | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | укр. Людмила Олексіївна Василевська-Березіна |
Псэўданімы | Дніпрова Чайка |
Нарадзілася | 20 кастрычніка 1861[1] |
Памерла | 13 сакавіка 1927[2] (65 гадоў) |
Пахаваная | |
Сужэнец | Feofan Vasylevskyj[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1885-1927 |
Мова | украінская мова |
Дэбют | 1885 |
Значныя творы | «Морські малюнки» |
Дніпро́ва Ча́йка (па-ўкраінску: Дніпрова Чайка; сапр. Людміла Аляксееўна Васілеўская; 1 лістапада 1861, вёска Зялёны Яр, Хэрсонская губэрня, Расейская імпэрыя — 13 сакавіка 1927, Гэрманіўка, Кіеўская вобласьць, УССР, СССР) — украінская пісьменьніца, паэтка і перакладніца.
Нарадзілася ў сяле Карлаўка Ананьеўскага павету Хэрсонскай губэрні (цяпер сяло Зялёны Яр Даманаўскага раёну Мікалаеўскай вобласьці) у сям’і сьвятара. Дзяцінства і юнацтва правяла на поўдні Ўкраіны. Пасьля заканчэньня Адэскай гімназіі ў 1879 годзе пачала пэдагагічную дзейнасьць прыватнай настаўніцай, працуючы ў сельскіх школах Хэрсонскай губэрні[3].
У 1885 годзе Дніпрова Чайка пераехала ў Хэрсон, куды быў накіраваны ейны муж Фэафан Васілеўскі, які займаў пасаду губэрнскага статыстыка. Тут яна таксама піша вершы, апавяданьні, лібрэта для дзіцячых опэраў.[4]
У 1909 г. пісьменьніца захварэла і паехала лячыцца ў Адэсу, дзе прабыла да 1911 г. Неўзабаве Дніпрова Чайка цяжка захварэла. Пісаць яна змагла толькі на працягу 1918—1920 гг.[5]
Дніпрова Чайка памерла 13 сакавіка 1927 году ў Гэрманіўцы на Кіеўшчыне. Пахаваная ў Кіеве на Байковых могілках[6].
Майстарка інтымнай і грамадзянскай лірыкі. Аўтарка рытмізаваных лірычных мініяцюраў, адметных сацыяльнай сымболікай, рамантычным патасам і філязофскім роздумам пра сэнс жыцьця: «Дзяўчына-чайка» (1892), «Скала» (1893), «Буравесьнік» (1900), «Плаўні гараць» (1902). Побыт украінскай інтэлігенцыі і сялянства адлюстраваны ў апавяданьнях «Знахарка» (1885), «Крыжанос» (1896), «У школе» (1909)[7].
Вядомая як зьбіральніца фальклёру, перакладніца з расейскай і швэдзкай моваў[8].
З 1887 г. пісьменьніца друкуецца пераважна ў пэрыядычным друку Заходняй Украіны (альманах «Перший вінок», часопісы «Дзвінок», «Правда», «Зоря»), выдае сэрыю «Морські малюнки». Асаблівую цікавасбць сучасьнікаў і найвышэйшую ацэнку крытыкі выклікала паэзія ў прозе («Марскія малюнкі», «Цені няствораных істотаў», «Дзьве птушкі», «Сэрца мора», «Таполя», «Хваля»)[9].