Доўгагральная пласьцінка | |
![]() Гімны рэспублік Савецкага Саюзу | |
Тып носьбіта | грампласьцінка |
---|---|
Аб’ём | 30—60 хвілінаў |
Даўжыня блёку | 30 см |
Спосаб чытаньня | грамафонная іголка |
Спосаб запісу | грамафон |
Распрацоўнік | «Калюмбійскія запісы» |
Выкарыстаньне | захоўваньне гуку |
Папярэднік | магнітная стужка |
Наступнік | кампакт-дыск |
Доўгагральная пласьцінка — вінілавая грампласьцінка з хуткасьцю кручэньня 33 абароты на хвіліну і прамерам 30 см.
21 чэрвеня 1948 году «Калюмбійскія запісы» выпусьцілі ў ЗША доўгагральную вінілавую пласьцінку. Для павышэньня якасьці гучаньня і таннасьці ў вытворчасьці скарысталі новавынайдзены вінілят. Вынаходніцтва дазволіла пашырыць паласу частасьцяў запісу ад 50 да 16 000 гэрцаў пры захаваньні тэмбру гуку. Таксама гэта павялічыла дыяпазон запісу да 57 дэцыбэлаў і панізіла ўзровень шумоў, як і падоўжыла якаснае гучаньне[1] да 60 хвілінаў за кошт памяншэньня шырыні канаўкі са 140 да 55 мікронаў.
У 1952 годзе Беларускі радыёкамітэт выдаў 1-ю доўгагральную пласьцінку зь «Лясной песьняй».
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |