Дубровіца лац. Dubrovica | |||||
укр. Дубровиця | |||||
![]() Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1005 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Ровенская | ||||
Раён: | Дубровіцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 158 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 9343 чал. (2022) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 34108 | ||||
КОАТУУ: | 5621810100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°34′0″ пн. ш. 26°34′0″ у. д. / 51.56667° пн. ш. 26.56667° у. д.Каардынаты: 51°34′0″ пн. ш. 26°34′0″ у. д. / 51.56667° пн. ш. 26.56667° у. д. | ||||
Дубровіца на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Дубровіца | |||||
![]() | |||||
http://dubrmrada.rv.ua/ |
Дубровіца (укр. Дубровиця) — места ва Ўкраіне, на рацэ Гарыні. Адміністрацыйны цэнтар Дубровіцкага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2022 год — 9343 чалавек. Знаходзіцца за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).
Дубровіца — места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца ўдзельнага княства і графства, побач зь местам праходзіць паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, а таксама сядзіба Плятэраў у Варобіне (клясыцызм, XVIII ст.). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся калегіюм піяраў, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Тапонім Дубровіца, відаць, утварыўся ад асновы «дуброва» ('дубовы лес')[1]. Таксама сустракаецца варыянт Дубравіца[2].
Першы пісьмовы ўспамін пра Дубровіцу як горад Тураўскага княства датуецца 1005 годам. У 2-й палове XII ст. паселішча стала сталіцай удзельнага княства.
У 1340-я гады Дубровіца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[3]. У XV ст. яна перайшла ў валоданьне Дубровіцкіх-Гальшанскіх. У XVI ст. Дубровіца ўвайшла ў склад Троцкага ваяводзтва, тут збудавалі касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[4]. У гэты ж час яно стала сталіцай графства.
У 1571 годзе ў якасьці пасагу Дубровіцу атрымаў А. Курбскі[3]. У 1695 годзе Ян Дольскі фундаваў тут калегіюм піяраў. З XVIII ст. места знаходзілася ў валоданьні Плятэраў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дубровіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 годзе яе разам з усёй воласьцю (колішнім графствам) адарвалі ад астатняй Берасьцейшчыны і перавялі ў склад Валынскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады ліквідавалі тутэйшы калегіюм піяраў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дубровіцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Дубровіцу. У 1918—1919 гадох тут з падбухторваньня эсэраў і бальшавікоў выбухнула Палескае паўстаньне, у выніку якога разрабавалі палац графаў Плятэраў. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году места ўвайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Дубровіцу ў склад УССР, дзе з 1940 году яна стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 10 студзеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 30 ліпеня 1997 году меская рада зацьвердзіла сучасныя герб і сьцяг Дубровіцы.
У Дубровіцы працуюць 3 дашкольныя ўстановы, 3 сярэднія школы і прафэсійны ліцэй.
Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры і кінатэатар.
У месьце ёсьць стадыён «Гарынь», 4 футбольныя клюбы.
З урбананімічнай спадчыны Дубровіцы да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Варобінская, Гарынская, Макараўская і Прырэчная.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, завод перапрацоўкі лёну.
Дзее Дубровіцкі гістарычна-этнаграфічны музэй.
|