Дужкі | |
{[()]} | |
◄ = ␢ ∞ ‾ () / \ ⸎ % ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | друкарскі знак; |
Назва ў Юнікодзе | (: left parenthesis
): right parenthesis |
Юнікод | (: U+0028 ): U+0029 |
HTML | (: (, ( ): ), ) |
UTF-16 | (: 0x28 ): 0x29 |
URL-код | (: %28 ): %29 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Ду́жкі — парныя знакі, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах. У беларускай мове слова дужка — памяншальна-ласкавае слова ад слова дуга. У вузкім значэньні дужка — два знакі ( і ) . Першы знак — ( — называецца адкрывальнаю дужкаю. Другі — ) называецца закрывальнаю дужкаю.
У шырокім значэньні адрозьніваюць:
Таксама існуюць:
У дужкі бяруцца ўстаўныя словы, спалучэньні словаў і сказы, якія аб'яднаны з асноўным сказам сувязьзю значэньня й служаць у якасьці заўваг, удакладненьняў і пад.:
«Узялі мы вуды, кацялок для юшкі, сачок (на ўсякі выпадак) і рушылі на рыбалку»
У дужкі бяруцца словы й спалучэньні словаў (разам з адпаведным знакам прыпынку), якія выражаюць адказ, адносіны слухачоў да чыёй-небудзь прамовы, выказваньня, водгуку:
- А н і с і м. ...Таму кожны павінен атрымаць сваю долю. (Воклічы: «Правільна!»)
- С а к р а т а р. Ці будуць пытаньні да прысутных? (Галасы: «Хопіць!»)
У дужкі бярэцца прозьвішча аўтара або прозьвішча аўтара і крыніца (назва твора), зь якой прыводзіцца даслоўны пераказ[a]:
|
Пасьля даслоўнага пераказу[b], непасрэдна за якой у гэтым жа радку ў дужках зьмяшчаецца спасылка на аўтара або на аўтара і крыніцу (г. зн. перад адкрывальнай дужкай), захоўваецца адпаведны знак прыпынку — пытальнік, клічнік або шматкроп'е:
«Прыгадаліся знаёмыя радкі: „Чым сустрэла мяне мая вуліца, як я выходзіў?“»— А. Куляшоў. «Сьцяг брыгады»
У дужкі бяруцца заўвагі аўтара ў драматургічным творы:
- А л ь ж б э т а (убягае, трымаючы ў руцэ клінок з тварагом). Што гэта ў вас тут парабілася, мае міленькія?
- П а ў л і н к а. Кабыла дзядзькава ўцякла ці хто ўкраў. (Ідзе, садзіцца на ложак і шые)
Пасьля ўстаўных словаў (перад закрывальнай дужкай) ставіцца пытальнік, клічнік або шматкроп'е, якія патрабуюцца значэньнем сказа, а кропка ня ставіцца:
«І толькі школа (я адразу ўбачыў яе і беспамылкова пазнаў) стаяла за гародамі, бліжэй да лесу»
Выкарыстоўваюцца ў матэматыцы для заданьня прыярытэту матэматычных і лягічных апэрацыяў. Напрыклад, (2 + 3) · 4 азначае, што трэба спачатку скласьці 2 і 3, а затым суму памножыць на 4.
Выкарыстоўваюцца таксама для:
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|