Дэпарта́цыя — выгнаньне асобы або групы асобаў зь мясьціны або краіны. Можа таксама звацца высылкай, выгнаньнем або катаргай.
49-ы артыкул 4-й Жэнэўскай канвэнцыі забараняе дэпартацыю людзей на або з тэрыторыі, якая знаходзіцца пад акупацыяй:
Individual or mass forcible transfers, as well as deportations of protected persons from occupied territory to the territory of the Occupying Power or to that of any other country, occupied or not, are prohibited, regardless of their motive. ... The Occupying Power shall not deport or transfer parts of its own civilian population into the territory it occupies. | ||
—Жэнэўская канвэнцыя па абароне ахвяраў вайны, http://www.icrc.org/ihl.nsf/COM/380-600056?OpenDocument |
Кожная краіна пакідае за сабой магчымасьць дэпартацыі іншаземцаў, нават доўгачасовых рэзыдэнтаў. Тыя замежнікі, што ўчынілі сур’ёзныя правапарушэньні, нелегальна трапілі на тэрыторыю краіны, пратэрмінавалі сваю візу ці іншым чынам страцілі свой легальны статус, могуць быць дэпартаваныя[1].
Ужо ў натуральным праве XVIII стагодзьдзя існавала пагадненьне, што высяленьне нацыі з тэрыторыі, якую тая насяляе, недапушчальнае[2].
Дэпартацыя часта павінная быць зацьверджаная судом або службовымі асобамі, што адрозьнівае яе ад адміністратыўнай высылкі, калі асобе адмаўляецца ва ўездьдзе ў краіну[3].
Дэпартацыя ў межах дзяржавы ў дачыненьні да этнасаў таксама мае азначэньне перасяленьне народаў. Тлумачэньнем унутранай дэпартацыі народнасьці, напрыклад, можа быць пагроза іхняе дапамогі ворагу падчас вайны або паўстаньня.
Напрыклад, падчас II сусьветнай вайны паволскія немцы, чачэнцы і крымскія татары былі дэпартаваныя Сталіным ў Савецкім Саюзе (глядзіце Дэпартацыя народаў у СССР).
Нацысцкая паліцыя дэпартавала жыдоў і цыганоў у лягеры сьмерці або канцэнтрацыйныя лягеры (глядзіце Endlösung). Таму эўфэмізм «дэпартацыя» ў дачыненьні да Галакосту азначае хутчэй «адасланьне на сьмерць».