Ерыхон | |
أريحا | |
Дата заснаваньня: | каля XCVI стагодзьдзе да н. э. |
Краіна: | Палестынская аўтаномія |
Правінцыя: | Ерыхон |
Мэр: | Хасан Салех |
Плошча: | 58,7 км² |
Вышыня: | -275 м н. у. м. |
Насельніцтва (2006) | |
колькасьць: | 20 416 чал.[1] |
шчыльнасьць: | 347,8 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 02 |
Геаграфічныя каардынаты: | 31°51′22″ пн. ш. 35°27′47″ у. д. / 31.85611° пн. ш. 35.46306° у. д.Каардынаты: 31°51′22″ пн. ш. 35°27′47″ у. д. / 31.85611° пн. ш. 35.46306° у. д. |
Ерыхон | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
jericho-city.org |
Артыкул па |
гісторыі Палестыны |
---|
Дагістарычнасьць |
Старажытнасьць |
Клясычнасьць |
Ісламская ўлада |
Сучаснасьць |
Ерыхо́н (па-габрэйску: יריחו, па-арабску: أريحا) — горад у Палестыне, разьмешчаны на Заходнім беразе ракі Ярдан.
Горад узьнік ля ракі Ярдан за 22 км на паўночны ўсход ад Ерусаліму яшчэ ў нэалітычны пэрыяд на ўрадлівай раўніне. Гэта быў сталічны горад Ханаану, умацаваны шырокай сьцяной, які ляжаў на перакрыжаваньні гандлёвых шляхоў[2].
Ерыхон першым падвергся нападу габрэяў пры іхным уварваньні ў Палестыну, і непрыступныя ягоныя сьцены, паводле біблейскага паданьня, самі рассыпаліся ад гукаў сьвятых трубаў. Адсюль пайшоў выраз «ерыхонская труба». За доўгую гісторыю свайго існаваньня Ерыхон неаднаразова разбураўся й аднаўляўся. Яго разбуралі ня толькі ізраільцяне, але й асырыйцы, бабілёнскі цар Навухаданосар II, пэрсы й іншыя народы. Калі Юдэя была заваяваная Рымскай імпэрыяй, Ерыхон яшчэ лічыўся ў ліку ейных галоўных гарадоў, у якім Ірад пабудаваў шмат прыгожых будынкаў і свой пышны палац. У часы панаваньня Бізантыі зь цягам часу горад прыйшоў у заняпад і ў рэшце рэшт на ягоным месцы засталася толькі невялікая арабская вёска Эр-Рыха[2].