Жаклін Кенэдзі | |
20 студзеня 1961 — 22 лістапада 1963 | |
Папярэднік | Мэймі Эйзэнгаўэр[d] |
Наступнік | Лэдзі Берд Джонсан[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
28 ліпеня 1929[1][2][3][…] |
Памерла: |
19 траўня 1994[1][2][3][…] (64 гады) |
Партыя: | |
Сужэнец: | JFK[5] і Арыстотэль Анасіс[5] |
Дзеці: | Арабэль Кенэдзі[d][2], Караліна Кенэдзі[d][2][5], Джон Фіцджэралд Кенэдзі[d][2][5] і Патрык Бувіе Кенэдзі[d][2][5] |
Бацька: | Джон Вэрну Бувіе III[d][5] |
Маці: | Джанэт Лі Бувіе[d][5] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жаклі́н Ке́нэдзі, народжаная Жаклін Бувіе (па-француску: Jacqueline Bouvier), паводле першага шлюбу Кенэдзі (па-ангельску: Kennedy), паводле другога Анасіс (па-ангельску: Onassis; 28 ліпеня 1929 — 19 траўня 1994), шырока вядомая як Джэкі (па-ангельску: Jackie) — першая лэдзі ЗША з 1961 па 1963 год. Адна з самых папулярных жанчынаў свайго часу, заканадаўца мод і прыгажосьці ў Амэрыцы і Эўропе, гераіня сьвецкай хронікі. Працавала рэдактарам у некалькіх выдавецтвах. У 1968 годзе выйшла замуж за грэцкага мільярдэра Арыстотэля Анасіса.