Жанр

Сармацкі партрэт Крыштапа Весялоўскага, 1636

Жанр (лац. genusрод) — спосаб збудаваньня зьместу мастацкага твору. Асновай разьвіцьця ёсьць складанасьць рэчаіснасьці і патрэба ў адпаведным вобразным адлюстраваньні жыцьцёвых сувязяў і дачыненьняў. Паэтыка заключаецца ў выбары мастацкіх формулаў, уласьцівасьць якіх складае стыль. Лучыць выгляд і значэньне ўсіх складнікаў вобразнай будовы. Нараджаецца патрэбамі зьместу і ўплывае на зьнешні выгляд з дапамогай уласьцівых сродкаў выразнасьці.

Зьяўляецца мастацкай формай без самастойнага эстэтычнага сэнсу, зададзенасьці і завершанасьці. Усе складнікі будовы выступаюць носьбітамі стаўленьня творцы і абумоўліваюцца яго сьветапоглядам, манэрай і спосабам творчасьці. Агульны відападзел існуе паводле прадмета, уласьцівасьці адлюстраваньня, зьвесткавай і пазнавальнай ёмістасьці, спосабу пабудовы мастацкага вобразу. Тэрмін узьнік у францускай эстытыцы клясыцызму 17—18 стагодзьдзяў. У мастацтвазнаўстве ўжываецца для падзелу твораў паводле тэматыкі адлюстраваньня.

Выяўленчае мастацтва: батальны, гістарычны, натурморт, партрэт, побытавы, пэйзаж. У літаратуры паводле родаў: 1) драмакамэдыя, трагедыя; 2) лірыкагімн, дыфірамб, ода, песьня, раманс, эпіграма, эпітафія; 3) эпасапавяданьне, аповесьць, навэла, раман; 4) мяшаны (ліра-эпічны) — баляда, паэма. Музыка падзяляецца паводле складу выканаўцаў і спосабу выкананьня: 1) сьпеўная (каплічны хор); 2) сьпеўна-інструмэнтальная — камэрна-сьпеўныя (сьпеўны ансамбль, раманс, сольная песьня, сьпеўны цыкль), сьпеўна-сымфанічныя (араторыя, кантата, сьпеўна-сымфанічная паэма); 3) інструмэнтальная — камэрна-інструмэнтальныя (баляда, квартэт, квінтэт, паэма, мініятура, рапсодыя, саната, сюіта, трыо), сымфанічныя (канцэрт, сымфанічная паэма, сымфанічная сюіта, сымфаньета, сымфонія, увэртура), музычна-сцэнічныя (апэрэта, балет, м’юзыкал, опэра). У кіназнаўстве вызначаюць: вэстэрн, дэтэктыўны фільм, кінааповесьць, кінамюзыкл, кінараман, кінаэпапея, жудасьцікі. Журналістыка ўлучае жанравыя групы: 1) весткавая (інтэрвію, нататка, рэпартаж, справаздача), 2) аналітычная (агляд, артыкул, карэспандэнцыя, рэцэнзія), 3) мастацка-публіцыстычная (замалёўка, нарыс, памфлет, фэльетон, эсэ), 4) сынтэтычныя (нарыс-рэпартаж, артыкул-замалёўка).

У жывапісе 16—18 стагодзьдзяў пераважаў парадны сармацкі партрэт (Крыштап Весялоўскі, 1636). Пэйзаж у графіцы ўзьнік у пачатку 16 ст. (гравюра «Рут у полі», 1517—1519, зь Бібліі Францішка Скарыны), у жывапісе склаўся ў канцы 18 — пач. 19 ст. («Зарослая сажалка» Апалінара Гараўскага, 1857). Зь 19 ст. назіраецца спалучэньне («Партрэт жонкі з натурмортам» Івана Хруцкага, да 1836), у 20 ст. — сынтэз (трыптых «Незабыўнае» Канстанціна Касмачова, «Партызанская мадонна» Міхаіла Савіцкага, «Размова аб вечнасьці. Скарына і Парацэльс» Аляксея Марачкіна).

Беларуская літаратура разам з агульнаэўрапэйскімі ўлучае асаблівыя жанры: гутарка, драматычная паэма. У кінэматографе сустракаюцца: героіка-прыгодніцкіЛясная быль»), героіка-рамантычная («Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісьце»), грамадзка-псыхалягічная ( («Двойчы народжаны») і эпічная («Першы ўзвод») кінадрама, дэтэктыў («Дзікае паляваньне караля Стаха»), кінааповесьць («Іван Макаравіч», гісторыка-рэвалюцыйная — «Масква-Гэнуя»), кінакамэдыяНашыя суседзі»), кінапаэма («Вянок санэтаў») кінаэпапэя («Людзі на балоце», гераічная — «Полымя»)[1].