Жан П’ер Камю | |
Jean-Pierre Camus | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 лістапада 1584[1] |
Памёр | 25 красавіка 1652[3] (67 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | каталіцкі сьвятар, навэліст, пісьменьнік, каталіцкі біскуп |
Кірунак | барокавая літаратура, «histoires tragiques» |
Жанр | раман, навэля |
Мова | француская мова[4] |
Жан П’ер Камю (па-француску: Jean-Pierre Camus; 1584—1652) — францускі пісьменьнік і багаслоў[5].
Нарадзіўся 3 лістапада 1584 году ў Парыжы. Навучаўся ў Францыска Сальскага[5].
Жан П’ер Камю быў адным з самых плённых аўтараў пэрыяду 1620—1648 гг. На яго першыя творы моцна паўплывалі «Эсэ» Мішэля Мантэня і духоўныя вышукі Францыска Сальскага.
У сваёй літаратурнай дзейнасьці ён спалучае рысы раману і апавяданьня. Змрочныя гісторыі са сцэнамі гвалту, часьцяком заснаваныя на пераказаных анэкдотах ці крымінальных здарэньнях ствараліся ў рэчышчы «трагічных гісторыяў» Матэа Бандольлё, што былі папулярнымі ў Францыі напрыканцы эпохі Рэнэсансу і пачатку XVII ст.
Аўтар раманаў «Агатанфіл», «Эліза», «Сьпірыдон», «Паломба» і іншых[5].