Жаэль Матып | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 жніўня 1991[1][2] (33 гады) | |
Рост | 195 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | задні абаронца, цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2016 2016—2024 |
Шальке-04 Лівэрпул |
194 (17) 150 (9) |
Зборныя | ||
2010—2015 | Камэрун | 27 (1) |
Жаэль Жоб Матып (па-нямецку: Joël Job Matip; нарадзіўся 8 жніўня 1991 году, Бохум, Нямеччына) — колішні камэрунскі футбаліст нямецкага паходжаньня, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Камэруну.
Матып пачаў сваю кар’еру ў 1994 годзе ў юнацкай камандзе клюбу «Вайтмар 45», у якой гуляў да 1997 году да пераходу ў «Бохум». У 2000 годзе трапіў у моладзевую каманду «Шальке-04».
У сэзоне 2009—2010 гадоў новы галоўны трэнэр «Шальке-04» Фэлікс Магат прыцягнуў Матыпа ў галоўную каманду, і 7 лістапада 2009 году ён дэбютаваў у асноўным складзе ў матчы супраць «Баварыі» ў Мюнхэне. Дэбют атрымаўся запамінальным — Матып забіў адзіны гол «Шальке», які прынёс камандзе нічыю, і быў названы найлепшым гульцом матчу[3]. У першым матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў 2010—2011 гадоў Матып на 17-й хвіліне забіў першы гол «Шальке» ў браму мілянскага «Інтэрнацыянале», тым самым зраўняўшы лік. У выніку італьянскі клюб атрымаў паразу зь лікам 2:5.
23 сьнежня 2009 году быў выкліканы ў зборную Камэруну для ўдзелу ў Кубку афрыканскіх нацыяў 2010 году, але пазьней адмовіўся ад удзелу ў турніры, спадзяючыся што будзе прыцягвацца да матчаў зборнай Нямеччыны. Аднак пазьней усё ж прыняў запрашэньне ў склад афрыканскай зборнай.
Матып быў народжаны ў сям’і немкі[4] й камэрунца[5]. Ягоны брат Марвін таксама зьяўляецца футбалістам.
«Шальке-04»:
«Лівэрпул»: