Забава на сьмерць | |
па-ангельску: Death Game | |
Жанр | гомасэксуалізм у кіно і фільм жахаў[d] |
---|---|
Рэжысэр | Леры Шпігель, Пітэр Трэйнар |
Сцэнарыст | Джо Геймс |
Прадусар | Леры Шпігель, Пітэр Трэйнар |
У ролях | Колін Кэмп Сэймур Кэсэль і інш. |
Кампазытар | Джымі Гаскель |
Апэратар | Дэвід Ворт |
Мантаж | Дэвід Ворт |
Мастак | Jack Fisk[d] |
Вытворчасьць | Мэтра Гольдвін Мэр |
Дата выхаду | 13 красавіка 1977 (47 гадоў таму)[1] |
Працягласьць | 91 хвілін |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | 150 000 даляраў ЗША[2][3] |
Старонка на IMDb |
Забава на сьмерць (па-ангельску: Death Game), або Спакусьніцы (па-ангельску: The Seducers) — карціна была зьнятая ў 1977 годзе ў ЗША. Пітэр Эс. Трэйнар галоўны начальнік здымак карціны. У ёй здымаліся Сондра Лёк, Колін Кэмп і Сэймур Кэсэль. "Забава на сьмерць" паказвае праўдзівыя падзеі, якія адбыліся з Джорджам Мэнінгам. Ён быў зацным панам і купцом у затоцы Сан-Францыска, мужам і бацькам, які запрасіў пару маладых жанчын у свой дом. Яны хаваліся ад вячэрнія буры і навальніцы. Дзьве жанчыны спакусілі Джорджа Мэнінга і паланілі, а затым катавалі яго ў яго ўласным доме.
Трэйнар (колішні прадавец будынкаў) пачаў займацца вытворчасьцю карцінаў ў пачатку 1970-ых гадоў. Ён знайшоў грошы для карціны ў мясцовых насельнікаў. Карціна "Забава на сьмерць" была пачынам Трэйнара-вытворца дзіва. Карціна здымалася з большага ў адным вялікім доме ў Лос-Анджэлесе. Грошай было для здыманьня невялікая колькасьць, а час здымкаў — пару тыдняў 1974 году. Карціна была выпушчаная для прагляду наступным летам. Вытворчасьць карціны была запаволеная з-за грызьні паміж "маладым" начальнікам здымкаў Трэйнарам і дружынаю работнікаў, а яшчэ здымкі прыпыніліся з-за сьледзтва падатковае службы ЗША. Выпуск для паказу ў тэатрах ЗША быў зацягнуты на два гады.
Прыймо крытыкамі карціны "Забава на сьмерць" была зьмяшаная паміж гледачамі і часопісамі. Адны бачылі змову і насільле, другія бачылі нізкую спробу "выкарыстаньня" старых і "правераных" спосабаў продажу карціны. "Забава на сьмерць" зарабіла мала грошай і акупіла сабе толькі пасьля тэатральнага прагляду, але знайшла свае месца ў "дамашнім відэа". Пасьля ў 1980-ыя гады пасьля зьяўленьня відэакасэт і відэамагнітафонаў "Забава на сьмерць" мела добрыя прагляды, але тыя прагляды не былі законнымі, бо яе глядзелі бясплатна без выплат аўтарскіх грошай. Карціна была перазьнятая некалькі разоў, у 2015 годзе "Тук-тук", дзе зьняўся Кіяну Рыўз, Гана дэ Армас і Лярэнца Іца, а пан здымкаў быў Элі Рот. Трэйнар, Лёк і Кэмп удзельнічалі ў здымках гэтай карціны.
Дзея апісвае падзеі выхаднога дня 1975 году, а словы ўводзін расказваюць, што карціна апісвае сапраўдныя падзеі. Карціна пачынаецца з дому Джорджа Мэнінга (Сэймур Кэсэль), зацнага пана з ваколіц затокі Сан-Францыска. Ён адзін дома ў дзень сваіх народзінаў. Джорджу спаўняецца 40 гадоў. Яго адносіны зь сям’ёю і жонкаю цяжкія. На вуліцы бура і навальніца. Вечар. У дзьверы стукаюць. Дж. Мэнінг адамкнуў дзьверы і ўбачыў дзьве маладыя жанчыны. Яны прадставіліся Джэксан (Сондра Лёк) і Дона (Колін Кэмп). Яны просяць у яго сказаць, як ім даехаць на вячоркі ў сяброў. Жанчыны кажуць, што ў іх зламалася машына і ім трэба высахнуць, бо яны змоклі. Дж. Мэнінг іх пусьціў у дом, каб яны высахнулі і пазванілі знаёмаму, які забярэ жанчын.
Пасьля гутаркі ўтрох Джэксан знайшла ванную і лазьню ў доме. Дона была зь ёю. Яны пачалі купацца ў ваньне. Нечакана ў ванную зайшоў Джордж і ўбачыў жанчын голымі ў ваньне. Жанаты мужчына быў спакушаны жанчынамі і ён кахаўся зь дзьвюмя незнаёмымі жанчынамі. Наступнаю раніцаю Джордж праснуўся і знайшоў сваіх гасьцей на кухні, дзе яны гатавалі сьняданьне. Джордж думаў, што жанчыны пайшлі ноччу з дому. Ён спытаў жанчын пра тое, што яны яшчэ робяць тут у яго доме.
Імгненна становіцца ясна, што жанчыны нават і ня думаюць выходзіць з дому. Яны становяцца злымі, крыклівымі, прыніжаюць Джорджа, бо ходзяць па доме, адзяваюць адзеньне жонкі і ламаюць уласнасьць у доме. Джордж быў расшчараваны паводзінамі жанчын і пагражае званком у "адпаведныя службы". Ён змоўкнуў, калі Джэксан заявіла, што яна і Дона непаўналетнія і яму пагражае абвінавачваньне ў разбэшчаньні і гвалце дзяцей, доўгае астрожнае жыцьцё, распад сям’і і канец яго работы. Пасьля прыйшоў да Джорджа госьць і Джордж спрабаваў зьвязацца зь дзяржорганамі, але неўзабаве Джэксан згадзілася выйсьці з дому, а Джордж іх адвязе на машыне.
Джордж на машыне падкінуў жанчын на другую старану масту "Залатыя вароты" і вяртаецца назад да дому. Ён задаволены, бо жанчынаў няма і ўсё будзе добра. Аднак спакой для Джорджа быў нядоўгім. Джэксан і Дона вярнуліся. Яны ўлезьлі ў дом, паланілі Джорджа і прывязалі да ложка. Ён стаў прадметам для цялеснага і душэўнага насільля, а там часам жанчыны б’юць і ламаюць што хочуць у яго доме. Паводзіны жанчын сталі вельмі злымі і незаконнымі. Затым Джордж крычыць вознаму тавараў, каб ён дапамог. Жанчыны прыводзяць няшчаснага вознага ў гасьцёўню і б’юць яго калом, кідаюць яго ў скрыню з рыбаю. Джордж некалькі разоў спрабуе ўцячы, але няўдала. Джордж спрабуе гаварыць з жанчынамі. Джэксан заяўляе яму, што яе дурныя паводзіны гэта спадак ад бацькі, які "трахаў" яе. Жанчыны пачынаюць злобна-насьмешлівы "суд", каб даказаць віну Джорджа і вынесьці кару за галаслоўныя абвінавачваньні за ўчорашнія плоцевыя злачынствы.
Поўнач. Джэксан у "судзе" выступае судзьдзёю і сьведкам, абвяшчае прыгавор і кару — сьмерць. А шостае гадзіне жанчыны мяняюцца месцамі. Дона дзержыць душэўна зламанага Джорджа, а Джэксан хоча справіць прыгавор і бярэ для гэтага вялікі нож. Яна шкадуе жыцьцё Джорджа і пад канец пара не забівае мужчыну. Жанчыны злобна сьмяюцца над ім.
Карціна пад канец паказвае дзьве жанчыны. Яны шчасьлівыя і бродзяць па дарозе. Карціну раптам закрывае грузавая машына, якая едзе ў іх старану і зьбівае жанчын лабавым ударам.
Забава на сьмерць была зьнятая малым прадпрыемствам "Першая амэрыканская карціна" і была першаю зьнятаю карцінаю Пітэрам Эс Трэйнарам. Ён быў прадаўцом дамоў і колішнім страхаўшчыком, які пайшоў на рынак кінавытворчасьці. У 1972 годзе Трэйнар заснаваў прадпрыемства "Сотня стужка" і знайшоў таварыша Марк Лестэр, каб зь ім заснаваць новае прадпрыемства "Лестэр-Трэйнар стужка"[4].
Грошы для здымкаў "Забавы на сьмерць" і дзьве ранейшыя карціны "Жалезная арэна" і "Машына прыпыніла жанчын"былі ўзятыя з асабістых грошай Трэйнара (ад даходаў з продажу нерухомасьцяў) і каліфарнійскіх лекараў. "Забава на сьмерць" была адна зь некалькіх карцінаў, такіх як мастацкія карціны "Богард", "Страшныя дрыжыкі", "Злое места"[5].
Трэйнар таксама рабіў вытворцам "Забавы на сьмерць" разам з мужчынам па імю Леры Шпігель[6][7].
Першы чарнавік для дзіва "Забава на сьмерць" быў напісаны чалавекам Джо Геймс пры ўдзеле Клінта Іствуда[2][8][9].
Трэйнар выбраў чарнавік і назву дзіва "Выхадныя спадара Мэнінга" ад Геймса, а потым яго перапісалі Энтані Овэрман і Майкаль Рональд[2]. Сондра Лёк была адабраная для дзіва з-за яе даручэнца, які сказаў ёй аб вобразе "дурное дзеўкі", вобраз які яна ніколі ня грала[10]. "Забава на сьмерць" была адна зь першых значных здымкаў для Колін Кэмп, бо яна часьцей здымалася ў дробных тэлекампаніях[11][12][13].
Дзяяч Эл Лятэры з пачатку павінен быў граць вобраз Джорджа Мэнінга, а ўжо потым той вобраз дастаўся асобе Сэймур Кэсэл. Комік Марты Ален павінен быў граць вобраз прадаўца тавараў[8][14].
Дэвід Ворт рабіў у карціне здымшчыкам і злучаў ранейшыя зьнятыя карціны. Джэк Фіск быў адказным за пастаноўшчыка мэблі, а яго жонка Сысі Спэйсэк рабіла адказнаю за адзеньне для дзеячоў карціны[15][16]. Малады Біл Пэкстан таксама рабіў пастаноўшчыкам нутра месца здымкаў карціны "Забава на сьмерць"[17]
Музыку склаў для карціны чалавек Джымі Гаскель і стварыў уласныя два творы:
Вальныя расходы "Забавы на сьмерць" былі каля 150 000 даляраў, калі верыць Ворту[2][3]. Здымкі пачаліся ў 1974 годзе і мела такія рабочыя назвы "Выхадныя спадара Мэнінга"[2][18] , "Сьвяты спадара Мэнінга"[19], "Выхадныя страху"[8][11][14] і "Марныя гадзіны"[5][20][21]. Самыя важныя здымкі пачалі паміж 13[2][3] і 15[4] днямі. Трэйнар выбраў вялікі дом у Лос-Анджэлесе ў садзе "Гэнкак" для галоўнага месца здымкаў. Дом быў зьняты на час здымкаў за 1 000 даляраў[19]. І Лёк і Ворт апісалі здымкі карціны як шумныя. Лёк назваў першы чарнавік карціны "беспакойным", а не "насільным", але Трэйнар спрабаваў уставіць у карціну трохі сьмешных дзеяў[2]. Лёк пачаў указываць на недахопы пастаноўшчыка карціны, бо ён "ня меў мыслі, якія меў і трэ' меці". Ён апісваў яго пастаноўку, як гаварэньне дзеячам жанчынам, што ім трэба "штосьці зламаць, або што-небудзь зьесьці"[10][22]. Гэта прывяло да таго, што Кэсэл і Лёк пачалі самі рабіць свае дзіва, бо Кэмп была надта нявопытнаю[2][10]. Напруга ў адносінах паміж Кэсэлам і Трэйнарам была пастаяннаю. Пад канец Кэсэл кінуў здымкі. Напрыклад, пасьля аднае дзеі, дзе былі дзьве жанчыны і яны кідаюць вялікі кус ежы на вобраз Мэнінга (Кэсэл яго граў). Кэсэл быў такі злы на Трэйнара і ледзь не пабіў яго[2]. Кэсэл адмовіўся агучыць свой вобраз і Ворт быў вымушаны агучваць Джорджа Мэнінга пасьля здымкаў[2][10][22].
Пасьля першага начальніка здымкаў, якога выгналі, Ворт быў узяты як замена колішняга начальніка здымкаў. Самі здымкі былі беспарадачныя. Ворт стаў начальнікам здымкаў, калі ўжо былі ўзятыя ў дружыну дзеячоў два чалавека Лёк і Кэсэл. Ян абедзьве спрабавалі ўзяць узнагароды Акадэміі за ранейшыя работы[2] Ворт зьняў большасьць дзеяў з добрым аб’ектывам[23] і карыстаўся 35-ці мм ручную кінакамэру[2][24]. З-за абмежаваных грашовых сродкаў і шчыльнага раскладу Ворт выдумаў спосаб здымкаў ручною і пераноснаю кінакамэраю. Пад час здымкаў чалавек сядзеў каля дзеяча на стуле, бо гэта вызваляла ад пастаяннага перасоўваньня кінакамэры з трыногаю. Ворт таксама здымаў Лёк вельмі падрабязна, бо яна мела прывабны стан[2][24]. Галоўная дзяячка апісала добрыя здымкі Ворта ў карціне "Забава на сьмерць"[2][23][25]. У астатнія дні здымкаў Лёк мела хваробу вока і каб схаваць яе недахоп яе твар добра мазалі[10].
"Забава на сьмерць" павінная была быць гатовая ў пачатку лета 1975 году[5]. Аднак карціна не была зьнятая і была рэчавым доказам пад час сьледзтва КАМ над Трэйнарам[4][26]. Празь некалькі месяцаў Трэйнар здабыў дапамогу ад "Мэтра гольдвін мэр" для заканчэньня карціны "Забава на сьмерць". Яму далі 100 000 даляраў. Работа над зьнятымі стужкамі цягнулася тры тыдні, дзе Трэйнар і Ворт рабілі 15 гадзінаў у дзень і сем дзён у тыдзень[4].
"Забава на сьмерць" першы раз выйшла на паказ у ЗША ў Калёніі 13 красавіка 1977 году[1]. З-за дапамогі "Мэтра гольдвін мэр" карціна "Забава на сьмерць" была добрая для прагляду[5]. Часопісы "Выбар" і "Кіёск" напісалі, што карціна мела невялікі час для прагляду з траўня да кастрычніка 1977 і "бедны" і "сярэдні" даход[27][28].
"Забава на сьмерць" мела невялікі попыт на кабэльным тэлебачаньні і ў крамах пракату відэакасэт[10]. У 1981 годзе карціна займела новаю назву "Спакусьніцы" і была перазапісана на касэты для відэамагнітафонаў. Яе прадавала прадпрыемства "Адзіная забава". У 1984 годзе правы на паказ перайшлі да "Вісіяй забава" і карціну выпусьцілі ізноў для паказу[29], а на Дывіды пачалі паказваць у 2004 годзе[30][31]. Пад канец правы продажу карціны купіла "Грындгаўс выпуск" прыблізна ў 2010 годзе[32][33]. "Забава на сьмерць" мела міжнародны паказ у Вялікабрытаніі. Яе праводзіла прадпрыемства "Брэнт валькер"[34], а ў Аўстраліі — "Міжбачаньне відэа"[35]. Карціна ніколі ня мела свайго праўдзівага дамашняга паказу ў кіно, а толькі відэа[2].
"Забава на сьмерць" была двойчы перароблена. Першы раз была перароблена ў 1980 годзе ў гішпанскай карціне "Злыя й голыя", якая была зьнятая Мануэлем Эстэбаю. У ёй гралі Джэк Тэйлар, Адрыяна Вэга і Эва Лібэртэн. Гэты выраб меў непрыстойныя дзеі большыя чым у 1977 выпуску[36].
"Забава на сьмерць" была другім разам пераробленая ў 2015 годзе пад назваю "Тук-тук", якая была зьнятая Элі Ротас, а граў у ім Кіяну Рыўз, Ана дэ Армас і Лярэнца Іца. Некаторыя ўдзельнікі карціны 1977 году ўдзельнічалі ў здымках "Тук-тук" 2015 году. Пітэр Трэйнар, Тэры Шпігель, Сондра Лёк і Колін Кэмп былі названыя "выканаўчымі вытворцамі". Энтані Овэрман і Майкл Рональд Рос былі "прыкрэпленыя" да карціны[37].