Захар Воўкаў

Захар Воўкаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 жніўня 1997(1997-08-12)[1][2] (27 гадоў)
Рост 193 см
Вага 80 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Тула (у арэндзе з клюбу «Хімкі»)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014 Віцебск-2[d] 7 (0)
2014—2017 Віцебск 2 (0)
2016 Ворша 14 (0)
2017 Нафтан 26 (4)
2018—2020 БАТЭ 56 (2)
2021—2023 БАТЭ 18 (2)
2022 Хімкі 22 (1)
2023—4 Хімкі 22 (2)
2024—4 Арсэнал Тула 1 (0)
Зборныя
2016—2018 Беларусь (да 21) 13 (1)
2019—4 Беларусь 19 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 верасьня 2024.

Захар Воўкаў (нарадзіўся 12 жніўня 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца расейскага клюбу «Арсэнал» (у арэндзе з «Хімкаў») і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выхаванец віцебскага футболу. У 2014 годзе пачаў выступаць за фарм-клюб «Віцебск-2». Ужо ўлетку таго ж году быў пераведзены ў асноўную каманду «Віцебска», у складзе якога дэбютаваў 25 кастрычніка ў матчы супраць «Зоркі-БДУ» (3:1), калі выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Віцебск» вярнуў месца ў Найвышэйшай лізе, і Захар стаў выступаць за дублюючы склад.

У ліпені 2016 году быў перададзены ў арэнду клюбу «Ворша»[4], дзе стаў гульцом асноўнага складу. У аршанскім клюбе перакваліфікаваўся з апорнага паўабаронцы ў абаронцу. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Віцебск»[5]. Разам зь віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сэзона 2017 году, аднак у сакавіку на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[6]. 1 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Слуцка» (0:1). Пазьней здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы навапалачанаў, аднак паводле выніках сэзону 2017 году «Нафтан» страціў месца ў Найвышэйшай лізе.

У сьнежні 2017 году склаў працоўнае пагадненьне з барысаўскім БАТЭ[7]. Хутка замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У ліпені 2018 году атрымаў траўму, а па вяртаньні страціў месца ў аснове. Аднак зь лістапада зноў пачаў зьяўляцца ў першай адзінаццатцы. Заставаўся гульцом асноўнага складу ў першай палове 2019 году, пасьля часьцей заставаўся на лаве запасных. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[8]. У траўні 2020 году дапамог БАТЭ здабыць Кубак Беларусі, забіўшы адзіны гол у фінальным матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (1:0, у дадатковы час).

У жніўні 2020 году быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады паводле справе аб дамоўных матчах[9]. У кастрычніку 2020 году вырак АБФФ быў распаўсюджаны ФІФА на ўсе спаборніцтвы пад эгідай арганізацыі[10]. Тым ня менш, абаронца застаўся ў складзе БАТЭ. У верасьні 2021 году на паседжаньні КДК АБФФ да астатняга тэрміну дыскваліфікацыі было пастаноўлена адтэрмінаваць дыскваліфікацыю на два гады. Такім чынам абаронца зноў атрымаў магчымасьць выступаць у нацыянальных спаборніцтвах[11].

У студзені 2022 году на правах арэнды далучыўся да расейскага клюбу «Хімкі»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2022 году арэнда была падоўжаная на сэзон 2022—2023 гадоў з правам выкупу гульца[13]. У лютым 2023 году дамова арэнды была спыненая, і абаронца вярнуўся ў БАТЭ[14]. Правёў першую палову сэзону 2023 году ў якасьці асноўнага гульца барысаўчанаў. У ліпені 2023 году перайшоў у расейскі першалігавы «Хімкі»[15]. Пасьля таго, як каманда прасунулася ў Прэм’ер-лігу, футбаліст страціў месца ў асноўным складзе. У выніку на пачатку верасьня 2024 году на правах арэнды прыяднаўся да тульскага «Арсэналу» з другога дывізіёну[16].

11 лістапада 2016 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе. З 2018 году пачаў прыцягвацца да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасьня 2019 году дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Ўэйлзу (0:1).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2017 Найвышэйшая ліга 26 4
БАТЭ 2018 Найвышэйшая ліга 18 1
  1. ^ а б в Zakhar Volkov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Zakhar Volkov // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/zakhar_volkov/
  4. ^ Кучеров и Волков перешли в «Оршу» (рас.)
  5. ^ Гущенко, Вергейчик, Соловей и еще 10 игроков продлили соглашения с «Витебском», Мараховский и Шевчук покидают команду (рас.)
  6. ^ "Нафтан" планирует арендовать у "Витебска" Евгения Калинина и Захара Волкова (рас.)
  7. ^ БАТЭ подписал защитника "Нафтана" Захара Волкова (рас.)
  8. ^ Волков продлил контракт с БАТЭ (рас.)
  9. ^ Захар Волков дисквалифицирован на два года. Айдов, Тарликовский и Горбачев - пожизненно (рас.)
  10. ^ ФИФА дисквалифицировала Захара Волкова до 5 августа 2022 года (рас.)
  11. ^ К дисквалификации Захара Волкова применена временная отсрочка исполнения (рас.)
  12. ^ "Химки" арендовали у БАТЭ с правом выкупа Захара Волкова (рас.)
  13. ^ БАТЭ расстался с Володько и вновь отправил Волкова в аренду в "Химки" (рас.)
  14. ^ Футбол. Захар Волков присоединился к БАТЭ (рас.) Праверана 2023-02-06 г. Архіўная копія ад 6 лютага 2023 г.
  15. ^ Захар Волков перешел в "Химки" (рас.)
  16. ^ Захар Волков перешел в "Арсенал" из Тулы на правах аренды (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]