«Зорны шлях 3: У пошуках Спока» (ангел. Star Trek III: The Search for Spock) — трэці поўнамэтражны навукова-фантастычны фільм, дзеяньне якога адбываецца ў сусьвеце «Star Trek».
Час дзеяньня фільму: 2286 год. Адмірал Кэрк перажывае цяжкую страту — сьмерць свайго памагатага і сябра Спока. Адначасова з гэтым у яго лепшага сябра, доктара МакКоя адбываецца душэўнае засмучэньне. Сытуацыю растлумачвае прыбылы з Вулькана Сарэк, бацька Спока. Паводле яго словаў, Спок жывы і яго розум зьмешчаны ў целе МакКоя. Існуе і спосаб дапамагчы сябрам. Для яго ажыцьцяўленьня Кэрк зганяе свой былы карабель «USS Enterprise»(цяпер сьпісаны) і ляціць на плянэту Гэнэзіс, парушаючы ўсталяваны на ёй карантын. Адначасова да Гэнэзіса вылятае баявы клінгонскі карабель пад камандаваньнем капітана Круге.
У фільме ўпершыню пасьлядоўна выкарыстоўваецца адмыслова распрацаваная клінгонская мова.
|