Зэмгалія | |
![]() Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Латвія |
Статус | Этнаграфічны рэгіён |
Адміністрацыйны цэнтар | Елгава |
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
![]() |
Зэмгалія[1], Сэмігалія (лат. Zemgale, лет. Žiemgala) — гістарычная краіна і сучасны этнаграфічны рэгіён на поўдні Латвіі, на левым беразе Дзьвіны. Мяжуе з Жамойцю (Аўкштотай) на поўдні, Лівоніяй (Відзэмэ) на поўначы, Курляндыяй на захадзе і Латгаліяй на ўсходзе. У Сярэднявеччы была часткай Курляндыі, і ўжо ў яе складзе далучылася да Латвіі. Таму ў гербе Латвіі мае не асобную зорачку, а супольную з Курляндыяй.
Усходнюю частку Зэмгаліі, якую таксама называюць Аўгшзэме ('высокая зямля'), вылучылі ў асобны этнаграфічны рэгіён — Сэлію.
Паводле папулярнага меркаваньня, назва «Зэмгалія» паходзіць ад старажытнага балтыйскага племя зэмгалаў. Гісторык Вацлаў Пануцэвіч зьвяртае ўвагу на тое, што ў назьве «зэмгалы» першая частка абазначае жамойтаў (жэймаў), а другая — мяжу (ад «галас»)[2].
Вялікі князь Гедзімін у сваім лісьце-пасланьні да манахаў-францішканаў Саксоніі, датаваным 26 траўнем 1323 году, запрашаў у Вялікае Княства Літоўскае чатырох прапаведнікаў, каб яны маглі апеквацца двума касьцёламі, збудаванымі ў Вільні і Наваградку. Гедзімін ставіў умову і пажаданьне, каб місіянэры абавязкова ведалі польскую, зэмгальскую[a] і рускую мовы. У пасланьні таксама дадавалася, што гэтымі мовамі валодалі іншыя місіянэры, якія дагэтуль былі або яшчэ знаходзіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім[3].
Тым часам яшчэ Густынскі летапіс называў зэмгалаў жамойтамі[4], а нямецкі гісторык Ёганэс Фохт(en) у 1828 годзе зьвяртаў увагу на тое, што ў старажытнасьці саамы займалі даволі вялікую тэрыторыю, а таксама на падабенства паміж зэмгаламі, жамойтамі і самляндцамі, назвы якіх ён зьвязваў менавіта з саамамі[b][5]. У 1847 годзе ў часопісе Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі зазначалася, што «Самаеды, Самагіты, Самігалы, Сембы або Самлянд ёсьць народамі, прыналежнымі да Фінскага кораню»[c][6].
У 1420 годзе пасланцы вялікага князя Вітаўта на арбітражным працэсе наконт дзяржаўнай прыналежнасьці Жамойці, які праходзіў ва Ўроцлаве, сьцьвярджалі перад судом, што існавала «тры зямлі Жамойтаў»[7]. Паводле Вацлава Пануцэвіча, жамойцкае сялянскае насельніцтва складала падуладную большасьць у пэўных землях Тэўтонскага ордэну (Самляндыя), Вялікага Княства Літоўскага (Жамойць) і Лівонскага ордэну[8]. Тым часам нямецкі энцыкляпэдыст XVII ст. Марцін Цайлер(ru), які карыстаўся шматлікімі гістарычнымі працамі і геаграфічнымі апісаньнямі, пры апісаньні[9] сталіцы Зэмгаліі Мітавы зазначаў, што паводле Альбэрта Каяловіча, «у 1315 годзе, альбо каля таго часу, лівонцы аднялі ў ліцьвінаў гэтую частку Samogitien, якая цяпер называецца Курляндыя, альбо Curonia»[10], і што «ў Samogitien, або Samaiten, або Sudinia, якую ў частцы Прусіі таксама называюць Sambiam, уладарыў брат узгаданага Lituonis, Saimo»[11]. Таксама ў Хроніцы Эўрапейскай Сарматыі, апублікаванай у 1582 годзе, паведамлялася[12]:
![]() |
А ў Прусіі, Самбіі, краі, які называюць па-нямецку Судавэн, Самлянд, і каля Інстэрборгу, Рагнеты і ў Курляндзкім краі сельскія мужыкі, якія ўсе ёсьць жамойтамі і размаўляюць на жамойцкай мове аж да Караляўца, што я сам чуў і бачыў…
Арыгінальны тэкст (пол.)
W Prusiech zaś w Sambiej, którą ziemię zowią po niemiecku Sudawen, Samland i około Insterborku, Ragnety i w Kurlandskiej ziemi chłopstwo sielskie, którzy są wszyscy Żmodzinowie i żmodzkim językiem aż do Królewca, com sam słyszał i widział, mówią…
|
![]() |
Тое, што зэмгалы (Samegallen або Semgallen), жамойты (Sameiten або Samogitier) і самляндцы (Samen або Samländern) ад пачатку складалі адно племя, зазначаў яшчэ ў 1859 годзе курляндзка-нямецкі гісторык Отта фон Рутэнбэрг(de)[13].
Паводле слоўніка курляндзка-нямецкага лінгвіста Фрыдрыха Штэндэра(en), надрукаванага ў 1789 годзе, назва «жамойцкая мова» (лат. Smuhdschu walloda) бытавала сярод латышоў і пазначала латыскі дыялект, пераходны да летувіскай (жамойцкай) мовы[14].
Адзін зь першых ідэолягаў летувіскага нацыянальнага абуджэньня Сыманас Даўкантас (1793—1864) атаясамліваў з Жамойцю Балтыйскае ўзьбярэжжа ад утоку Віслы (Самляндыя) да Гаўі (Зэмгалія)[15].
У XIII ст. крыжакі захапілі Зэмгалію, якая стала часткай Лівонскага ордэну. З 1561 году ўваходзіла ў склад Курляндзкага герцагства (у 1596—1617 гадох самастойнае Зэмгальскае герцагства), у 1795—1917 гадох усходняя частка Курляндзкай губэрні Расейскай імпэрыі.
Ляндшафт Сэмігаліі — раўнінны. Апроч Дзьвіны, важнай ракой ёсьць Ліелупэ. Да ліку найбольшых местаў належыць былая сталіца Елгава (Мітава), а таксама Баўска. Галоўнай турыстычнай славутасьцю рэгіёну лічыцца Рундальскі палац пад Баўскай.