Каньяк | |||||
франц. Cognac | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1215 | ||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Новая Аквітанія | ||||
Дэпартамэнт: | Шаранта | ||||
Кіраўнік: | Morgan Berger[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 27 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Паштовы індэкс: | 16100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°41′45″ пн. ш. 0°19′45″ з. д. / 45.69583° пн. ш. 0.32917° з. д.Каардынаты: 45°41′45″ пн. ш. 0°19′45″ з. д. / 45.69583° пн. ш. 0.32917° з. д. | ||||
Каньяк | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.ville-cognac.fr/ |
Каньяк (па-француску: Cognac) — горад у Францыі, знаходзіцца ў дэпартамэнце Шаранта рэгіёну Новая Аквітанія (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Пуату-Шарант), паміж гарадамі Ангулем, Жарнак, Сэнт. Большая частка гораду разьмешчана на левым беразе ракі Шаранта. Спэцыялізуецца на вытворчасьці моцнага сьпіртнога напою каньяк, названага ў гонар гораду.
Рымляне называлі горад Каньякум (лац. Conniacum), пазьней назва спрасьцілася да Каньяк. У Сярэднявеччы праз Каньяк праходзіў адзін з паломніцкіх шляхоў у Сант’яга-дэ-Кампастэля. У IX стагодзьдзі ў Каньяк сталі ўзводзіцца ўмацаваньні. У 1215 годзе Каньяк атрымаў права гораду. Уваходзіў у склад графства (пазьней — герцагства) Ангулемскага.
Франсуа Ангулемскі (будучы кароль Францыск I) нарадзіўся ў коньяскім замку Валюа 12 верасьня 1494 году. Ён завітаў роднаму гораду права гандляваць сольлю, якая здабываецца на ўзьбярэжжы ў Ля-Рашэль, уверх па рацэ, што прывяло да разьвіцьця гораду, а пазьней і да ягонага ператварэньня ў цэнтар вытворчасьці каньяку.
Прамысловасьць гораду ў значнай меры арыентавана на вытворчасьць каньяку. Самыя вядомыя каньячныя домы: Hennessy, Martell, Rémy Martin, Camus і Otard.
28 ліпеня 2007 году ў орадзе стартаваў 19 этап шматднеўкі Тур дэ Франс.
Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |