Кейптаўнскі ўнівэрсытэт | |
University of Cape, Universiteit van Kaapstad, iYunivesithi yaseKapa | |
![]() | |
Заснаваны | 1 кастрычніка 1829 |
---|---|
Колькасьць пэрсаналу |
|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | ORCID[d][3][4], Міжнародны альянс дасьледчых унівэрсытэтаў[d], Асацыяцыя унівэрсытэтаў Садружнасьці нацыяў[d], Кансорцыюм найвышэйшай адукацыі Кейптаўну[d], Паўднёваафрыканскія ўнівэрсытэты[d], arXiv[d][5], South African National Library and Information Consortium[d][6], Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][7], Міжнародная асацыяцыя ўнівэрсытэтаў[d][8], Open Education Global[d][9], Асацыяцыя афрыканскіх унівэрсытэтаў[d][10] і African Research Universities Alliance[d][11] |
Вэб-сайт | uct.ac.za (анг.) |
Кейптаўнскі ўнівэрсытэт (па-афрыкаанс: Universiteit van Kaapstad) — грамадзкі навукова-дасьледчы ўнівэрсытэт у Кейптаўне, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Першапачаткова быў створаны ў 1829 годзе як Паўднёваафрыканскі каледж, а пазьней у 1918 годзе атрымаў статус унівэрсытэта, што робіць яго найстарэйшым унівэрсытэтам ня толькі ў ПАР, але ўва ўсёй Афрыцы на поўдзень ад Сахары[12]. Унівэрсытэт мае 57 аддзяленьняў у 6 факультэтах, якія прапануюць навучаньне ад ступені бакаляўра да доктарскай ступені выключна на ангельскай мове. У ім навучаюцца каля 30 тысяч студэнтаў у шасьці кампусах у Кейптаўнскіх прадмесьцях. Жывая студэнцкая супольнасьць складаецца з больш чым 100 таварыстваў і клюбаў у розных галінах, як то рэлігіі, палітыцы, культуры, спорце ды іншых. У сярэдзіне XX стагодзьдзя ўнівэрсытэт быў адным з цэнтраў лібэральнай апазыцыі сыстэме апартэіду. Установа стала ўваходзіць да ліку найлепшых унівэрсытэтаў Афрыкі і ўлучаецца рэйтынг сусьветных унівэрсытэтаў. Асабліва вылучаюцца эканамічныя, юрыдычныя і мэдычныя факультэты, якія нязьменна ўлучаюцца ў сьпіс сотні найлепшых міжнародных факультэтаў у сьвеце[13]. Гэта адзіны афрыканскі сябар Глябальнага форуму кіраўнікоў унівэрсытэтаў, да якога належаць 26 унівэрсытэтаў сьвету[14]. Некалькі выпускнікоў, супрацоўнікаў і дасьледчыкаў, зьвязаных з Кейптаўнскім унівэрсытэтам, атрымлівалі Нобэлеўскую прэмію, як то Ральф Банч, Алан Маклеад Кормак, Джон Максвэл Кутзэе ды іншыя.