Клемэнс Брэнтана | |
ням. Clemens Brentano | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Клемэнс Брэнтана дэ ля Рош |
Псэўданімы | Клемэнс «Марыя» Брэнтана |
Нарадзіўся | 9 верасьня 1778 Эрэнбрайтштайн |
Памёр | 28 ліпеня 1842 Ашафэнбург |
Пахаваны | |
Бацькі | Пэтэр Антон Брэнтана[d] Максіміліяна Брэнтана[d] |
Сужэнец | Сафі Мэро[d][1] і Auguste Bußmann[d] |
Дзеці | Magdalena Maria Brentano[d][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэзія, проза, драма |
Кірунак | рамантызм |
Мова | нямецкая[3] |
Подпіс | |
[[::de:s:Clemens Brentano|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
Клемэнс Брэнтана (па-нямецку: Clemens Brentano: 9 верасьня 1778, Эрэнбрайтштайн — 28 ліпеня 1842, Ашафэнбург) — нямецкі паэт-рамантык, навэліст і драматург, найбуйнейшы прадстаўнік гайдэльбэрскага гуртка.
Абапіраючыся на народнапесенную творчасьць, ён значным чынам удасканаліў нямецкі верш і вызначыў надалей разьвіцьцё рамантычнае паэзіі ў Нямеччыне[4]. Яго ўплыў зазналі Гайнрых Гайнэ, Ёзэф фон Айхэндорф, Жэрар дэ Нэрваль, Гіём Апалінэр і іншыя эўрапейскія аўтары, якія стваралі адмысловыя варыяцыі на сюжэт брэнтанаўскай баляды «Лярэлей» пра райнскую прыгажуню, што вабіла юнакоў і губіла іх насуперак сваёй волі, а сама пакутвала без узаемнага каханьня.
Разам зь Людвігам Ахімам фон Арнімам выдаў трохтомны зборнік фальклёру «Чароўны рог хлопчыка» (ням. Des Knaben Wunderhorn, 1806—08), які аказаў вялікі ўплыў на працэс фармаваньня нямецкай паэзіі.
Верш Брэнтана пераклаў на беларускую мову Уладзімер Папковіч[5].
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |