Конкурс песьні Эўрабачаньне-2017 | |
Фінал | 11 траўня 2017 (7 гадоў таму) |
---|---|
Паўфіналы | |
Вядоўцы | |
Тэлеканал гаспадароў | Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Ўкраіны |
Месца | Міжнародны выставачны цэнтар, Кіеў |
Пераможная песьня |
Партугалія Amar pelos dois |
Сыстэма галасаваньня | Галасаваньне журы і тэлегледачоў за 10 найлепшых песьняў. |
Колькасьць краін | 42 |
Вяртаньне | |
Сыход | |
Нуль ачкоў | Гішпанія |
◄2016 2018► |
Ко́нкурс пе́сьні «Эўраві́зія-2017» — 62-і конкурс песьні «Эўрабачаньне», які адбыўся ў пэрыяд з 9 па 13 траўня 2017 году ў Кіеве (Украіна), дзякуючы перамозе ў папярэднім конкурсе ў Стакгольме сьпявачкі Джамалы зь песьняю «1944».
Конкурс «Эўравізіі» адбываўся ва Ўкраіне ў другі раз (першы — у 2005). Два паўфіналы адбыліся 9 і 11 траўня адпаведна, фінал — 13 траўня. Удзел у конкурсе ўзялі 42 краіны. Партугалія і Румынія вярнуліся ў яго пасьля гадавой адсутнасьці; Босьнія і Герцагавіна ня ўдзельнічала зь фінансавых прычынаў, а Расея адмовілася пасьля таго, як ейнай прадстаўніцы, Юліі Самойлавай, быў забаронены ўезд ва Ўкраіну за парушэньне ўкраінскага заканадаўства.
Пераможцам «Эўравізіі-2017» стаў партугальскі сьпявак ротам Салвадор Сабрал зь песьняй «Любіць за дваіх». Гэтая перамога стала першай для Партугаліі, а заадно і першым трапляньнем у першую пяцёрку, за ўсе 53 гады ўдзелу ў Эўравізіі. Таксама ўпершыню з 2007 року на «Эўравізіі» перамагла песьня, выкананая цалкам роднай мовай краіны. Усе тры найлепшыя прадстаўнікі — Партугаліі, Баўгарыі і Малдовы — упершыню занялі такія высокія месцы для ўласных краінаў.
Украіна атрымала права прыняць «Эўравізію» ў сябе дзякуючы перамозе на конкурсе ў Стакгольме 2016 року сьпявачкі Джамалы зь песьняю «1944».
Конкурс адбываўся ў Міжнародным выставачным цэнтры, найбольшай прэзэнтацыйнай залі Кіеву зьмяшчальнасьцю каля 11 000 чалавек[1].
Конкурс «Эўравізіі-2017» ладзіўся пад лёзунгам «Сьвяткуйма разнастайнасьць» (анг. Celebrate Diversity). Упершыню ў гісторыі конкурсу яго вяло трыё[2], і ў другі раз з 1956 року — адныя мужчыны: Аляксандар Скічко, Уладзімер Астапчук ды Цімур Мірашнічэнка.
У перапынках у першым паўфінале і ў фінале выступала пераможца мінулага Эўрабачаньня Джамала.
Удзел у конкурсе 2017 року ўзялі 42 краіны, прычым Партугалія і Румынія вярнуліся ў яго пасьля гадавой адсутнасьці. Босьнія і Герцагавіна адмовілася ад удзелу з-за фінансавых праблемаў[3], а Расея адмовілася за месяц да конкурсу пасьля таго, як ейнай прадстаўніцы Юліі Самойлавай было адмоўлена ва ўезьдзе на тэрыторыю Ўкраіны з-за наведваньня ёй Крыму ў абыход украінскага заканадаўства[4][5].
Пяць выканаўцаў ужо бралі раней удзел у выступах за сваю краіну: Валянтына Манэта прадстаўляла Сан-Марына на конкурсах у 2012, 2013 і 2014 роках; дуэт Койт Тоомэ з Лаўрай Пылдвэрэ паасобку прадстаўлялі Эстонію на «Эўравізіі» 2008 і 2005 (у складзе гурту «Suntribe») адпаведна; Омар Набэр выступаў ад Славеніі ў 2005 року; гурт SunStroke Project выступаў на Эўравізіі-2010 з малдоўскай сьпявачкай Оляй Тырай. Акрамя таго, гурт O’G3NE раней прадстаўляў Нідэрлянды на дзіцячым Эўрабачаньні-2007[6].
Нумар[7] | Краіна[8] | Выканаўца[8] | Песьня[8] | Мова | Месца | Пункты |
---|---|---|---|---|---|---|
01 | Швэцыя | Робін Бэнгтсан | «I Can’t Go On» | ангельская | 3 | 227 |
02 | Грузія | Тамара Гачэчыладзэ | «Keep the Faith» | ангельская | 11 | 99 |
03 | Аўстралія | Айзая | «Don’t Come Easy» | ангельская | 6 | 160 |
04 | Альбанія | Ліндыта | «World» | ангельская | 14 | 76 |
05 | Бэльгія | Блянш | «City Lights» | ангельская | 4 | 165 |
06 | Чарнагорыя | Слаўка Калезыч | «Space» | ангельская | 16 | 56 |
07 | Фінляндыя | Norma John | «Blackbird» | ангельская | 12 | 92 |
08 | Азэрбайджан | Дыгадж | «Skeletons» | ангельская | 8 | 150 |
09 | Партугалія | Салвадор Сабрал | «Amar pelos dois» | партугальская | 1 | 370 |
10 | Грэцыя | Дэмі | «This Is Love» | ангельская | 10 | 115 |
11 | Польшча | Кася Мось | «Flashlight» | ангельская | 9 | 119 |
12 | Малдова | SunStroke Project | «Hey, Mamma!» | ангельская | 2 | 291 |
13 | Ісьляндыя | Svala | «Paper» | ангельская | 15 | 60 |
14 | Чэхія | Марціна Барта | «My Turn» | ангельская | 13 | 83 |
15 | Кіпр | Авіг | «Gravity» | ангельская | 5 | 164 |
16 | Армэнія | Аруцюнян | «Fly with Me» | ангельская | 7 | 152 |
17 | Славенія | Омар Набэр | «On My Way» | ангельская | 17 | 36 |
18 | Латвія | Triana Park | «Line» | ангельская | 18 | 21 |
У фінале спаборнічалі 26 краінаў, па 10 з кожнага паўфіналу плюс 5 краінаў-заснавальніц конкурсу і краіна-гаспадыня. Свае галасы за выканаўцаў маглі аддаваць усе 42 краіны-ўдзельніцы.