Краявочка прыдарожная

Краявочка прыдарожная
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпЧленістаногія
КлясаНасякомыя
АтрадЛускакрылыя
СямействаНімфаліды
РодКраявочкі
ВідКраявочка прыдарожная
Бінамінальная намэнклятура
Lopinga achine

Краявочка прыдарожная ці буйнавочка (Lopinga achine) — від матылькоў сямейства німфалідаў.

Распаўсюджана ў палеарктычнам рэгіёне ад Францыі да Японіі. У Эўропе распаўсюджана амаль на ўсёй тэрыторыі Францыі да Паўднёвай Фінляндыі праз Цэнтральную Эўропу. Мяжа распаўсюджвання на поўдні — у паўночнай частцы Гішпаніі.

Размах крылаў матыля ад 45 да 55 мілімэтраў.[1]

Час лёту з канца ліпеня па пачатак жніўня. Палавы дымарфізм слаба выяўлены.[2]

Кармавыя расьліны вусеня розныя мэтлюжковыя, напрыклад, каротканожка (Brachypodium).

  1. ^ BioLib Profil taxonu druh okáč jílkový Lopinga achine (Scopoli, 1763)
  2. ^ Lopinga achine (Scopoli, 1763) Краявочка прыдарожная

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]