Крыстафэр Ламбэрт | |
па-ангельску: Christopher Lambert | |
Дата нараджэньня | 29 сакавіка 1957[1][2] (67 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, кінапрадусар, сцэнарыст, прадпрымальнік, кінаактор, тэлеактор, прадусар |
Жанры | кінафантастыка і баявік[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000483 |
Крыстоф Гі Дэні Лямбэр (франц. Christophe Guy Denis Lambert; больш вядомы як Крыстафэр Ламбэрт, анг. Christopher Lambert; нар. 29 сакавіка 1957, Лонг-Айлэнд, Нью-Ёрк, ЗША) — францускі і амэрыканскі актор, ляўрэат прэміі «Сэзар» (1986).
Зьняўся больш чым у 60 кінакарцінах. Ламбэрт іграў як у камэдыях («Арлет», «Эркюль і Шэрлак супраць мафіі», «Чаму я?»), так і ў інтэлектуальным кіно («Падземка», «Забіць сьвятара»). Аднак сапраўдную папулярнасьць актор атрымаў дзякуючы ролям герояў-адзіночак у фантастычных фільмах і фільмах жанру «экшн» («Крэпасьць/Апошні адлік», «Сьмяротная бітва», «Крутыя ствалы»), сярод якіх самая галоўная — несьмяротны воін Конар Маклаўд з фільма «Горац». Жонка — Сафі Марсо.