Крыстыян Поўльсэн | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 лютага 1980 (44 гады) Аснэс, Данія | |
Рост | 182 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2002 2002—2006 2006—2008 2008—2010 2010—2011 2011—2012 2012—2014 2014—2015 |
Капэнгаген Шальке 04 Сэвільля Ювэнтус Лівэрпул Эвіян Аякс Капэнгаген |
45 (10) 111 (3) 62 (4) 48 (1) 12 (0) 24 (0) 54 (1) 16 (1) |
Зборныя | ||
2001—2012 | Данія | 92 (6) |
Крыстыян Б’ёрнсгёй Поўльсэн (па-дацку: Christian Bjørnshøj Poulsen; нарадзіўся 28 лютага 1980 году, Аснэс, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Даніі, за якую афіцыйна скончыў свае выступы.
Сваю футбольную кар’еру распачаў у сваім родным горадзе Аснэс, зь якога транзытам праз футбольны клюб «Гольбэк» трапіў у склад «Капэнгагену», зь якім адразу падпісаў свой першы прафэсійны кантракт. Амаль адразу Крыстыян узяў на сабе лідэрскую ролю ў клюбе, пасьля таго як сваю кар’еру ў клюбе скончыў нарвэскі паўабаронца Столе Сольбакен.
Пасьля кубка сьвету 2002 году Поўльсэн перашоў у склад нямецкага клюбу «Шальке 04». Сума трансэфру склала 7 млн эўра, што было рэкордам продажу для дацкага клюбу[1]. Крыстыян бязь цяжкасьцяў прыжыўся ў клюбе, што ня ў малай ступені было зьвязаны з тым, што ягоны напарнік па зборнай Эбэ Сан таксама гуляў за нямецкі клюб.
У 2006 годзе Крыстыян пераехаў у Гішпанію, каб гуляць за клюб з поўдня гэтай краіны «Сэвільлю». Дэбютаваў за клюб у матчы за Супэркубак Эўропы, дзе сэвільскія футбалісты былі мацней за гульцоў «Барсэлёны».
Капітан зборнай Даніі ўлетку 2008 году быў набыты «Ювэнтусам» за 9,75 млн эўра. У адсутнасьць траўмаванага Крыстыяна Дзанэцьці, Поўльсэн стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам клюбу.
12 жніўня 2010 году было абвешчана аб пераходзе Крыстыяна ў «Лівэрпул». Сума трансфэру склала 4,5 мільёну эўра[2].
31 жніўня 2011 году пачатковец францускай Лігі 1 клюб «Эвіян» абвесьціў, што заключыў з дацкім паўабаронцам кантракт[3].
22 жніўня 2012 году амстэрдамскі «Аякс» абвесьціў аб дамоўленасьці па пераходзе Поўльсэна ў склад чырвона-белых[4]. На наступны дзень Крыстыян падпісаў з клюбам двухгадовы кантракт, які разьлічаны на два сэзоны.
За зборную Даніі правёў 92 матчы, забіў 6 мячоў. У жніўні 2012 году Крыстыян абвесьціў аб рашэньні спыніць выступы за зборную[5].
«Капэнгаген»
«Шальке 04»
«Сэвільля»
«Аякс»
Футбаліст году ў Даніі (2): 2005, 2006
Крыстыян Поўльсэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў