Ксаўе Далян | |
фр. Xavier Dolan | |
Імя пры нараджэньні | Ксаўе Далян-Тадрос |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 сакавіка 1989 |
Месца нараджэньня | Манрэаль, Квэбэк, Канада |
Грамадзянства | Канада |
Занятак | актор, рэжысэр, сцэнарыст, прадусар |
Гады дзейнасьці | 1994 - цяперашні час |
Бацька | Manuel Tadros[d] |
Узнагароды | Гран-пры (Канскі кінафэстываль) (2016) |
IMDb | ID nm0230859 |
Сайт | xavier-dolan.com (фр.) |
Ксаўé Далян (поўнае імя Ксаўе Далян-Тадрос, фр.: Xavier Dolan-Tadros, нар. 20 сакавіка, 1989, Манрэаль, Квэбэк, Канада) — канадзкі актор, рэжысэр, прадусар і сцэнарыст.
Нарадзіўся 20 сакавіка 1989 году ў Манрэалі правінцыі Квэбэк, Канада. Дэбютаваў у вельмі юным узросьце, здымаючыся ў рэклямных роліках для аптэчнай кампаніі. Затым здымаўся ў фільмах і сэрыялах, у якасьці дзіцячага актора. У 2006 годзе зьняўся ў кароткамэтражцы «Люстраное лета» рэжысэра Эт'ена Дэсрасьерс, якая выйграла «Берлінале», у 2007 годзе ў «Пакутніцах» Паскаля Лаж’е[1].
Рэжысэрскі дэбют — фільм «Я забіў сваю маму», які сам Далян апісвае як напаўаўтабіяграфічны, не хаваючы таго факту, што ён гей. Фільм выйграў тры намінацыі ў праграме «Двухтыднёвік рэжысэраў» Канскага кінафэстывалю ў 2009 годзе, а таксама быў намінаваны Канадай на Оскар[2].
У 2009 годзе Далян здымае фільм «Уяўнае каханьне», які выйграў «Prix Regard Jeune» праграмы «Асобы погляд» Канскага кінафэстывалю і ўзнагароду Сыднэйскага кінафэстывалю[3].
Трэці фільм Даляна «Laurence Anyways» закрануй тэму жыцьця транссэксуала[4].
Шмат працуе ў дубляваньні фільмаў на францускую квэбэцкую мову. Прадубляваў больш за 250 фільмаў і анімацыі[5].
Таксама здымае тэлефільмы, а з 2022 году сэрыялы («Ноч, калі Лар'е Гудро прачнуўся» (La Nuit où Laurier Gaudreault s'est réveillé))[6].
У 2017 годзе ён атрымаў прэмію «Сэзар» за лепшую рэжысуру і лепшы мантаж фільма «Усяго толькі канец сьвету»[7].
2019 — «Маціяс і Максім» (Matthias et Maxime)
2018 — «Сьмерць і жыцьцё Джона Ф. Донавана» (The Death and Life of John F. Donovan)
2016 — «Усяго толькі канец сьвету»(Juste la fin du Monde)»
2014 — «Мамачка» (Mommy)
2013 — «Том на фэрме» (Tom à la ferme)
2012 — «І ўсё ж Ляранс» (Laurence Anyways) — мэлядрама, драма
2010 — «Уяўнае каханьне» (Les Amours imaginaires) — мэлядрама, драма
2009 — «Я забіў сваю маму» — драма, біяграфія.