Кум (горад)

Кум
пэрс. قم
Мячэт на магіле Фатымы
Мячэт на магіле Фатымы
Дата заснаваньня: 805[1]
Краіна: Іран
Астан: Кум
Шагрэстан: Кум
Бахш: Цэнтральны
Кіраўнік: Morteza Saghaeiannejad[d]
Плошча: 123,073 км²
Вышыня: 935 м н. у. м.
Насельніцтва (2006)
колькасьць: 957 496 чал.[2]
шчыльнасьць: 7779,9 чал./км²
Часавы пас: UTC+3:30
Тэлефонны код: 0251
Паштовы індэкс: 37100
Геаграфічныя каардынаты: 34°38′24″ пн. ш. 50°52′35″ у. д. / 34.64° пн. ш. 50.87639° у. д. / 34.64; 50.87639Каардынаты: 34°38′24″ пн. ш. 50°52′35″ у. д. / 34.64° пн. ш. 50.87639° у. д. / 34.64; 50.87639
Кум на мапе Ірану
Кум
Кум
Кум
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://qom.ir

Кум (па-пэрсыдзку: قم, Ком, па-азэрбайджанску: Кум) — места ў Іране, сталіца астану. У 2006 годзе насельніцтва склала 957 496 чалавек. Буйны рэлігійны асяродак шыізму пасьля школы ў Наджафе. Каля места знаходзіцца ракетны палігон. Места Кум знаходзіцца на рацэ пад назваю Кум каля 150 кілямэтраў на поўдзень ад Тэгерану. Вышыня места над узроўнем мора — 975 мэтраў. Празь места праходзіць гасьцінец з Тэгерану ў Ісфаган. Ёсьць думка, што Кум быў заснаваны яшчэ да заваёвы Ірану арабамі. Аднак пацьвердзіць гэта не ўдалося да сёньняшняга часу. Назва места паходзіць ад слова «кум», што перакладаецца як «вал». Моцны штуршок для разьвіцьця Куму дало праўленьне Сэфэвідаў у шастнаццатым стагодзьдзі. Места пераўтварылася ў буйны асяродак шыізму ў Іране. Напад аўганцаў-сунітаў на пачатку сямнаццатага стагодзьдзя прывёў да заняпаду места. У часы шаха Фатх Алі Кум (XIX стагодзьдзе) пачынае адраджацца. Будуецца мноства будынкаў, якія і цяпер захаваліся. У Куме вучыцца вялікая колькасьць іранцаў і замежнікаў. Аднак ў большасьці сваёй іранцы і замежнікі вучацца адасоблена. Дзейнасьць навучальных устаноў жорстка кантралюецца. Існуе міжнародны ўнівэрсітэт: джамат аль-Мустафа аль-алямія. Ен мае свае адгалінаваньні: мадрас імама Хамэйні, мадрас Худжыятыя, Джамату улюм,джамат Алі бэйт, жаночае мадрас Бінтуль-худа, джамат Захра і іншыя ўстановы. Навучальная праграма выдзяляецца сваёй арганізаванасьцю, кансэрватыўнасьцю і адсутнасьцю экстрэмізму.

Кум зьяўляецца сьвятым местам шыітаў, у месьце пахаваная Фатыма дачка Мусы, сястра імама Алі ар-Рызы. Школа мусульманскага багаслоўя ў Куме лічыцца другой паводле значнасьці пасьля школы ў Наджафе.