Куокле

Савецкая паштовая марка з выявай Куоклес сярод іншых традыцыйных латвійскіх інструмэнтаў

Куокле (па-латыску: kokle, па-латгальску: kūkles, па-летувіску: kanklės) — струнны музычны інструмэнт, які выкарыстоўваецца ў народнай музыцы Летувы, Латвіі. Па канструкцыі і паходжаньню падобны да расейскіх гусьляў, або фінскіх кантэле.

Першыя пісьмовыя зьвесткі аб куоклес датуюцца XV стагодзьдзем. Балтыйскія плямёны распрацавалі куоклес на падставе падобных музычных інструмэнтаў у фіна-вугорскіх і славянскіх народаў рэгіёну. Існуе легенда, што струны ўяўляюць сабой сонца[1].

На куоклес ў Гістарычным музэі ў Рызе выяўлены руны[2].

  1. ^ Simon Broughton World music: the rough guide, 1994, Rough Guides ISBN 978-1-85828-017-2
  2. ^ Arvids Ziedonis The religious philosophy of Janis Rainis, Latvian poet 1968 Latvju Grāmata

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Куоклесховішча мультымэдыйных матэрыялаў