Кіт Флінт | |
па-ангельску: Keith Flint | |
Дата нараджэньня | 17 верасьня 1969 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 сакавіка 2019[2] (49 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявак, танцоўшчык, гоначнік-матацыкліст, прадпрымальнік, аўтар-кампазытар, музыка |
Навуковая сфэра | электронная танцавальная музыка[d][3] і сьпеў[3] |
Сябра ў | The Prodigy |
Жанры | тэхна, альтэрнатыўная танцавальная музыка[d], біг-біт[d], сынтыпанк[d], брэйкбіт і электронны рок[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | XL Recordings[d] |
Подпіс | |
Кіт Чарльз Флінт (па-ангельску: Keith Charles Flint; 17 верасьня 1969, Рэдбрыдж, Лёндан — 4 сакавіка 2019, Грэйт-Данмоў, Эсэкс, Вялікабрытанія) — танцор і вакаліст брытанскага электроннага гурту The Prodigy.
Сям’я Кіта была не зусім шчаснай, пасталеўшы ён перастаў размаўляць з бацькамі. Бацькі часта пераязджалі і Кіту даводзілася вучыцца ў розных школах. З-за дыслексіі хлопчык вучыўся кепска. У маладосьці бацька выгнаў яго з дому і Кіт адправіўся падарожнічаць. Падпрацоўваў гандляром на вулічных шэрагах у Ізраілі, працаваў страхароў ў Вялікабрытаніі. З 1988 году стаў пастаянным удзельнікам танцавальных вечарынак на аўтастрадзе M25[4]
Флінт здабыў папулярнасьць як вакаліст Prodigy, хоць у групе ён першапачаткова быў танцорам. Першая песьня, якую запісаў Флінт ў якасьці вакаліста, была Firestarter 1996 году. Тры тыдні яна прабыла на першым месцы ў чарце UK Singles Chart. Выконваў таксама адну з самых вядомых песень The Prodigy — «Breathe».
Быў знойдзены мёртвым раніцай 4 сакавіка 2019 году ў сваім доме ў горадзе Данмоў у графстве Эсэкс. Па папярэнім дадзеным, паліцыя не выявіла сьведчаньня гвалтоўнай сьмерці музыкі[5][6]. Па дадзеным афіцыйнай старонкі гурту ў Instagram музыка зьдзейсьніў самагубства[7]. Ліям Гаўлет пацьвердзіў, што Кіт скончыў жыцьцё самагубствам.[8] Падставай для самагубства называюць дэпрэсію, якую выклікаў разрыў з жонкай.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |