Леанарда Сьпінацоля | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 сакавіка 1993[1][2] (31 год) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Напалі | |
Нумар | 37 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2013 2013 2013—2014 2014 2014—2015 2015 2015—2016 2016—2019 2019—2024 2024— |
Эмпалі Віртус Сіена Ювэнтус Аталянта Вічэнца Пэруджа Аталянта Рома Напалі |
7 (1) 3 (0) 24 (1) 0 (0) 2 (0) 10 (0) 34 (0) 48 (0) 104 (5) 8 (0) |
Зборныя | ||
2017— | Італія | 24 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Леана́рда Сьпінацо́ля (па-італьянску: Leonardo Spinazzola; нар. 25 сакавіка 1993 году) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Сьпінацоля пачаў сваю кар’еру ў моладзевай акадэміі «Сіены»[3]. У 2010 годзе далучыўся да «Ювэнтусу» згодна з часовай угодай, і быў далучаны да складу турынскай прымавэры. У чэрвені 2012 году «Ювэнтус» аформіў палову правоў на рэгістрацыю гульца за 400 тысяч эўра. 5 ліпеня 2012 году Сьпінацоля і Філіпа Баніпэрці былі перададзеныя ў арэнду клюбу Сэрыі Б «Эмпалі» на адзін сэзон[4]. 1 верасьня спартовец правёў свой першы матч у якасьці прафэсіянальнага гульца, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў гасьцявым матчы супраць «Навары», які скончыўшы ўнічыю 2:2[5]. Свой першы гол Сьпінацоля забіў 15 верасьня, але клюб трымаў паразу зь лікам 2:4 у сустрэчы супраць «Ліворна»[6]. Зьявіўшыся толькі ў сямі матчах, ягоная арэнда была скончаная, і футбаліст перайшоў у «Віртус» таксама згодна з часовым пагадненьнем у студзені 2013 году[7]. У новым клюбе Сьпінацоля зьявіўся на полі толькі ў трох матчах, і ўсё зь іх з лавы запасных. 10 жніўня 2013 году гулец зноўку быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз свайму першаму клюбу «Сіене»[8], за якую ён правёў 24 матчы, адзначыўшыся адзіным выніковым стрэлам па браме.
У чэрвені 2014 году пагадненьне аб сумеснай уласнасьці паміж «Сіенай» і «Ювэнтусам» было зноўку адноўленае. Аднак пасьля банкруцтва «Сіены» ў ліпені «Ювэнтус» набыў астатнія 50% рэгістрацыйных правоў задарма. 11 жніўня 2014 году Сьпінацоля далучыўся да табару клюбу Сэрыі А «Аталянты»[9]. 23 жніўня гулец дэбютаваў у клубе, забіўшы апошні гол у матчы Кубка Італіі супраць «Пізы», які скончыўся хатняй перамогай зь лікам 2:0[10]. У найвышэйшым дывізіёне краіны Сьпінацоля дэбютаваў 31 жніўня, замяніўшы Марсэлё Эстыгарыбію на 82-й хвіліне ў нічыйным матчы 0:0 супраць «Вэроны»[11]. Пасьля шэрагу арэндавых адлучкаў у «Вічэнцу» і «Пэруджу» Сьпінацоля вярнуўся ў «Аталанту» ў ліпені 2016 году[10].
Правёўшы два сэзоны ў арэндзе ў «Аталянце», Сьпінацоля вярнуўся ў «Ювэнтус» улетку 2018 году[12]. Пасьля траўмы, якая пазбавіла гульца першай паловы сэзону 2018—2019 гадоў, Сьпінацоля дэбютаваў у «Ювэнтусе» 12 студзеня 2019 году ў гасьцявым пераможным матчы супраць «Балёньні» на Кубак Італіі зь лікам 2:0[13]. Дэбют у Лізе чэмпіёнаў адбыўся 12 сакавіка, і прыпаў на хатнюю перамогу над мадрыдзкім «Атлетыка» зь лікам 3:0, у рамках 1/8 фіналу спаборніцтва[14].
1 ліпеня 2019 году Сьпінацоля далучыўся да «Ромы», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з клюбам. Гэтая дамова каштавала «Ювэнтусу» 29,5 млн эўра. Поруч з гэтым у адваротным кірунку рушыў Люка Пэлегрыні[15]. У студзені 2020 году Сьпінацоля быў блізкі да пераходу ў мілянскі «Інтэрнацыянале» ў абмен на Матэо Палітана, аднак угода ня была складзеная ў апошнюю хвіліну, бо «Інтэр» ня быў цалкам задаволены фізычным станам Сьпінацолі[16].
28 сакавіка 2017 году Сьпінацоля дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі разам з чатырма іншымі гульцамі, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Нідэрляндаў, які ягоная каманда выгуляла зь лікам 2:1[17].
«Ювэнтус»:
«Рома»:
Італія: