Леанід Шварцман

Леанід Шварцман
Дата нараджэньня 30 жніўня 1920(1920-08-30)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 ліпеня 2022(2022-07-02) (101 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мастак-мультыплікатар, кінарэжысэр, рэжысэр, мастак-пастаноўца
Жанры мультыплікацыя
Узнагароды
IMDb ID nm0796067

Леанід Аронавіч Шварцман (30 жніўня 1920, Менск — 2 ліпеня 2022[1]) — савецкі і расейскі рэжысэр-мультыплікатар і мастак мультыплікацыйнага кіно. Працаваў пераважна з рэжысэрамі Львом Атаманавым, Раманам Качанавым, Іванам Уфімцавым, Іванам Аксенчуком. Народны мастак Расейскай Фэдэрацыі (2002). Ляўрэат Прэміі Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі (2017).

Зрабіў вялікі ўклад у разьвіцьцё савецкай і расейскай анімацыі. Фільмы, над якімі працаваў мастак, складаюць аснову залатой калекцыі: «Пуньсовенькая кветачка», «Залатая антылёпа», «Сьнежная каралева», «Рукавічка», «Кракадзіл Гена», «Чабурашка», «Шапакляк», сэрыі фільмаў «38 папугаяў» і «Кацяня па імі Гаў».

Нарадзіўся ў Менску ў сям’і бугальтара Арона Нахманавіча Шварцмана, ураджэнца Вільні, і хатняй гаспадыні Рахіль Саламонаўны Шварцман, якая было родам зь Менску. У сям’і гаварылі на ідышы. Акрамя Леаніда, у Шварцманаў былі таксама сын Навум і дачка Эта. Бацька Леаніда Аранавіча памёр ў 1934 годзе, яго зьбіла машына. Падлеткам пераехаў у Ленінград, дзе ўжо пасялілася яго старэйшая сястра. Маці Леаніда Арановіч (ён перавёз яе туды перад Вялікай Айчыннай вайной[2]) загінула ў 1942 годзе падчас блякады Ленінграду.

Сам Леанід у час Вялікай Айчыннай вайны Шварцман працаваў токарам на Кіраўскім заводзе ў Ленінградзе, а зь лістапада 1941 году, калі завод эвакуявалі — на танкавым заводзе ў Чэлябінску.

У 1945 годзе прыехаў у Маскву, паступіў ва Ўсерасейскі дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі імя С. А. Герасімава (УДІК).

З 1948 году працаваў на кінастудыі «Саюзмультфільм»[2], у 1951 годзе скончыў УДІК з дыплёмам мастака-пастаноўшчыка мультфільмаў, у тым жа годзе працаваў як мастак-пастаноўшчык у суаўтарстве з Аляксандрам Вінакуравым, з 1963 году пачаў працаваць самастойна, а з 1975 — як рэжысэр.

У якасьці мастака-пастаноўшчыка Шварцман працаваў над мультфільмамі «Аленькая кветачка», «Залатая антылёпа», «Сьнежная каралева», «Кацяня па імені Гаў», «Дзядзька Сьцёпа — міліцыянэр», «Рукавіца», чатырма мультфільмамі пра Кракадзіла Гену і «38 папугаяў». Многія з гэтых карцін былі адзначаны прызамі міжнародных фэстываляў.

Шварцман стварыў аблічча аднаго з самых вядомых пэрсанажаў савецкай анімацыі — Чабурашкі. Ён таксама вядомы як ілюстратар дзіцячых кніг і клясычных літаратурных твораў.

  • ордэн Аляксандра Неўскага
  • Мэдаль «За абарону Ленінграду»,
  • Заслужаны мастак РСФСР (1981),
  • Народны мастак Расейскай Фэдэрацыі (2002).
  • прыз «За ўклад у прафэсію»
  • ляўрэат прэміі «Галівуд — дзецям» Дзіцячага фонду Одры Хэпбёрн.
  1. ^ Памёр класік савецкай мультыплікацыі, стваральнік Чабурашкі і ўраджэнец Мінска, Intex-press, 2-07-2022
  2. ^ а б Волонихин И. «Шапокляк — это полный антипод моей тещи» // Огонек. — 2020. — № 30 — 34. — С. 49.
  • Абрамова Н. Н. Классик по имени Лёля в стране Мультипликации. — М.: Ключ-С, 2010. — 164 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-93136-132-1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Леанід Шварцмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў