Лерой Санэ | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 студзеня 1996[1][2] (28 гадоў)
| |
Рост | 183 см[3] | |
Вага | 80 кг[3] | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Баварыя | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2016 2016—2020 2020— |
Шальке-04 Манчэстэр Сіці Баварыя |
46 (11) 90 (25) 123 (29) |
Зборныя | ||
2015— | Нямеччына | 65 (13) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Лерой Санэ́ (па-нямецку: Leroy Sané; нар. 11 студзеня 1996 году) — нямецкі футбаліст, ўінгер клюбу «Баварыя» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Да таго некалькі сэзонаў правёў у ангельскай Прэм’ер-лізе, дзе пасьпеў стаць найлепшым маладым гульцом году ў складзе «Манчэстэр Сіці». Зьяўляецца сынам сэнэгальскага футбаліста Сулеймана Санэ і нямецкай гімнасткі Рэгіны Вэбэр.
Да пачатку прафэсійнай кар’еры наведваў акадэміі шэрагу клюбаў. У выніку першы кантракт склаў 21 сакавіка 2014 году з «Шальке-04», паводле якога быў абавязаны выступаць у складзе рурскага клюбу да лета 2017 году[4]. Дэбют футбаліста прыпаў на 20 красавіка 2014 году ў матчы Бундэсьлігі супраць «Штутгарта». Той матч стаў адзінай гульнёй гульца ў пачатковым сэзоне нямецкага элітнага першынства. У канцы году Санэ здолеў адзначыцца ў колерах «Шальке-04», трапна ўлучыўшы мяч у браму «Кёльна»[5]. А 11 сакавіка 2015 году малады гулец забіў гол у браму мадрыдзкага «Рэалу» ў пераможным матчы 4:3, аднак паводле выніку двух матчаў нямецкі клюб быў вымушаны пакінуць Лігу чэмпіёнаў на стадыі 1/8 фіналу[6].
2 жніўня 2016 году Санэ быў набыты ангельскім клюбам «Манчэстэр Сіці», які выклаў за гульца 37 млн фунтаў з патэнцыйным ростам сплаты да 46,5 млн фунтаў[7][8]. Дэбют немца адбыўся адразу ў манчэстэрскім дэрбі, дзе на «Олд Трафард» «Сіці» перагулялі «Юнайтэд» зь лікам 2:1[9]. Першы гол нападнік забіў у браму сталічнага «Арсэналу» 18 сьнежня, аднак у наступным гульца напаткалі траўмы. Вяртаньне Санэ ў склад дружыны адбылося ўжо 21 студзеня 2017 году, калі гулец зьявіўся ў нічыйным матчы супраць «Тотэнгэм Готспур» (2:2). Санэ ў той сустрэчы адзначыўся голам. У ліпені 2017 году Сане заявіў, што ягоны дэбютны сэзон ня быў вельмі ўдалым празь ягоную немагчымасьць добра дыхаць носам[10]. Гулец пасьля пераезду асабліва пакутваў на закладзенасьць носу. У выніку ў міжсэзонны перапынак Санэ зрабіў карэкцыйную апэрацыю. Галявыя паказчыкі гульца ў наступных сэзонах значна ўзрасьлі і ён стаў трывалым гульцом асноўнага складу. А паводле вынікаў сэзону 2017—2018 гадоў нават стаў найлепшым маладым гульцом усёй лігі.
У 2019 годзе зьявіліся чуткі, што асобай Санэ цікавіцца мюнхэнская «Баварыя», якая шукала замену сваім вэтэранам Франку Рыбэры і Ар’ену Робэну[11]. Тым ня менш, не зважачы на тое, што ўгода, як паведамлялася, амаль ужо была складзеная, Санэ быў уключаны ў заявачны сьпіс на матч Супэркубка Ангельшчыны. Ужо на 10 хвіліне Санэ атрымаў цяжкую траўму і прапусьціў увесь сэзон. Перамовы з «Баварыяй» аднавіліся толькі праз год. 3 ліпеня 2020 году, пакінуўшы свой подпіс пад 5-гадовым кантрактам, Санэ далучыўся да табару мюнхэнскага клюбу. Сума ўгоды склала 45 млн эўра з магчымасьцю павелічэньня да 60 млн эўра[12]. Свой першы гол за новы калектыў футбаліст забіў у гульне супраць сваёй былой дружыны, «Шальке-04». «Баварыя» здабыла пераканаўчую перамогу зь лікам 8:0.
«Манчэстэр Сіці»:
«Баварыя»:
Баварыя Мюнхэн — цяперашні склад
|
---|
1 Ноер · 2 Юпамэкано · 3 Кім · 6 Кіміх · 7 Гнабры · 8 Гарэцка · 9 Кейн · 10 Санэ · 11 Каман · 15 Даер · 16 Пальіньня · 17 Алісэ · 18 Пэрэц · 19 Дэйвіс · 20 Ібрагімавіч · 21 Іта · 22 Герэйру · 23 Бой · 25 Мюлер · 26 Ульрайх · 27 Ляймэр · 28 Бухман · 31 Іранкунда · 39 Тэль · 42 Мусіяля · 44 Станішыч · 45 Паўлавіч · 48 Азну · Трэнэр: Кампані |