Лэстэр Боўлз Пірсан | |
па-ангельску: Lester Bowles Pearson | |
Лэстэр Боўлз Пірсан | |
Дата нараджэньня | 23 красавіка 1897[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Таронта |
Дата сьмерці | 27 сьнежня 1972[1][3][4][…] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | Атава |
Прычына сьмерці | рак печані[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Таронтаўскі ўнівэрсытэт Оксфардзкі ўнівэрсытэт |
Занятак | палітык, хакеіст, дыплямат, гісторык, вайсковец |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Вядомы як | дыплямат, палітык, салдат |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Board of Governors of Carleton University[d] |
Бацька | Reverend Edwin Arthur Pearson[d][6] |
Дзеці | Geoffrey Pearson[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Лэ́стэр Боўлз Пі́рсан (23 красавіка 1897, Таронта — 27 сьнежня 1972, Атава) — канадзкі прафэсар, гісторык ды дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Канады (1963—1968).
Кар’еру пачынаў у дыпляматычнай службе, з 1941 году працаваў у МЗС Канады, з 1945 году амбасадар Канады ў ЗША, кіраўнік канадзкай дэлегацыі ў ААН (1948—1952), старшыня Генэральнай Асамблеі ААН (1952—1953).
Атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру (1957) за свае намаганьні па мірным урэгуляваньні Суэцкага крызісу. Таксама атрымаў ордэн Брытанскай імпэрыі[7], а ў 1971 годзе атрымаў брытанскі ордэн Заслуг[8].
З 1948 году сябра парлямэнту, дэпутат ад Лібэральнай партыі, працаваў у кабінэце Сэн-Лярана, пасьля паразы лібэралаў на выбарах 1958 году стаў кіраўніком партыі. Лічыцца адным са стваральнікаў сучаснай сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня Канады, увёў у абарачэньне канадзкі сьцяг і гімн.
Папярэднік Джон Дыфэнбэйкер |
Прэм’ер-міністар Канады 1963—1968 |
Наступнік П’ер Трудо |
|