Люкас Ёргенсэн

Люкас Ёргенсэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 сакавіка 1999(1999-03-31) (25 гадоў)
Клюбная інфармацыя
Клюб Фленсбург-Гандэвіт
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб
2018—2019
2019—2021
2021—2023
2023—
ГОГ
Оргус
ГОГ
Фленсбург-Гандэвіт
Зборныя
2023— Мужчынская зборная Даніі па гандболе Данія

Люкас Ёргенсэн (па-дацку: Lukas Jørgensen; нар. 31 сакавіка 1999 году) — дацкі гандбаліст нямецкага клюбу «Фленсбург-Гандэвіт» і нацыянальнай зборнай Даніі. Гуляе на пазыцыі лінейнага гульца.

Выхоўваўся ў акадэміі клюбу «Роскіле», але перайшоў у складу клюбу ГОГ. У складзе гэтага клюбу дэбютаваў у прафэсійным гандболе ў сэзоне 2018—2019 гадоў. У кастрычніку 2019 году стала вядома, што па сэзоне гулец далучыцца да «Оргуса». А ўжо ў лістападзе таго ж году «Оргус» абвесьціў, што кантракт з спартоўцам прадугледжвае супрацу да 2022 году. У траўні 2021 году Ёргенсэн вярнуўся ў ГОГ пасьля двух сэзонаў, бо «Оргус» збанкрутаваў у 2021 годзе[1]. З новым клюбам гандбаліст дамогся шматлікіх тытулаў у Даніі ў наступныя гады. З сэзону 2023—2024 гадоў датчанін склаў працоўны кантракт з клюбам «Фленсбург-Гандэвіт»[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]