Лякаматыў Масква

Лякаматыў
Заснаваны 1923
Горад Масква, Расея
Стадыён РЖД-Арэна
Умяшчальнасьць: 27 320
Прэзыдэнт Уладзімер Лявончанка[d]
Кіраўнік Расейская чыгунка
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fclm.ru (рас.)​ (анг.)

«Лякаматы́ў» (па-расейску: Локомотив) — расейскі футбольны клюб з гораду Масквы. Заснаваны ў 1923 годзе. Трохразовы чэмпіён Расеі, двухразовы ўладальнік Кубка СССР, васьміразовы ўладальнік Кубка Расеі й двухразовы ўладальнік Супэркубка Расеі. Генэральным спонсарам клюбу зьяўляецца ААТ «Расейская чыгунка».

Афіцыйная дата заснаваньня клюбу пад сучаснай назвай «Лякаматыў» ёсьць 12 студзеня 1936 году. Аднак на афіцыйным сайце клюбу пазначана, што папярэднікамі «Лякаматыва» былі чыгуначныя клюбы «Казанка», які зьявіўся ў 1923 годзе; Клюб Кастрычніцкай рэвалюцыі (ККР), які выступаў у 1924—1930 гадох; і зноў «Казанка», які гуляў у 1931—1935 гадох. У адпаведнасьці з гэтым, датай заснаваньня клюбу можа таксама лічыцца 12 жніўня 1923 году. У кнізе Савіна «Масква футбольная» са спасылкай на футбольны каляндар-даведнік Масквы 1922 году прыводзіцца інфармацыя аб складах груп «Б» і «В» чэмпіянату сталіцы, дзе можна знайсьці першыя згадваньні аб камандзе працоўных чыгуначнага дэпо Масква-пасажырская Казанскай чыгункі пад назвай «Гурток футбалістаў Казанскай дарогі» (скарочана «Казанка»), якая зьявілася ў 1922 годзе[1]. Фактычна ў асяродзьдзі заўзятараў «Лякаматыва» кожны год двойчы адзначаюць дзень нараджэньня каманды, паколькі 12 жніўня знаходзіцца па тэрмінах побач з Днём чыгуначніка, які адзначаецца ў першую нядзелю жніўня[2].

22 траўня 1936 году стаў днём нараджэньня чэмпіянатаў Савецкага Саюзу па футболе, адкрываў чэмпіянат матч паміж ленінградзкім «Дынама» й маскоўскім «Лякаматывам». Першы гол быў на рахунку гульца чыгуначнікаў Віктара Лаўрова, але пасьля ленінградзкая каманда забіла тры галы й перамагла ў матчы зь лікам 3:1. Той сэзон чыгуначнікі скончылі на пятым месцы, тады ж быў і першы заваяваны трафэй, ім стаў першы Кубак СССР у 1936 годзе. У фінале на стадыёне «Дынама» ў прысутнасьці 20 тысячаў гледачоў «Лякаматыў» абыграў тбіліскае «Дынама».

У канцы 1930-х гадоў за каманду гуляў Валянцін Гранаткін, які зрабіў выдатную кар’еру ў якасьці гульца й чыноўніка. З 1981 году па ініцыятыве прэзыдэнта ФІФА Жуана Авэланжа праводзіцца міжнародны турнір юнацкіх камандаў па футболе памяці першага віцэ-прэзыдэнта ФІФА Гранаткіна.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Антон Матрушкін 1996
3 Сьцяг Бразыліі Аб Лукас Фасон 2001
5 Сьцяг Францыі Аб Жэрзыно Ньямсі 1997
6 Сьцяг Расеі ПА Дзьмітры Барынаў (капітан) 1996
7 Сьцяг Армэніі Нап Эдгар Севікян (ар. Фэрэнцвараш) 2001
8 Сьцяг Расеі Нап Уладзіслаў Сарвелі 1997
9 Сьцяг Расеі Нап Сяргей Піняеў 2004
10 Сьцяг Расеі Нап Дзьмітры Вараб’ёў 1997
14 Сьцяг Расеі Нап Мікіта Салтыкоў 2004
16 Сьцяг Расеі Бр Данііл Весялоў 2005
22 Сьцяг Расеі Бр Ільля Лантратаў 1995
23 Сьцяг Мэксыкі Аб Сэсар Монтэс 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Расеі Аб Максім Ненахаў 1998
27 Сьцяг Расеі Нап Вадзім Ракаў 2005
37 Сьцяг Расеі Нап Дзьмітры Радзікоўскі 2005
45 Сьцяг Расеі Аб Аляксандар Сільянаў 2001
59 Сьцяг Расеі Аб Ягор Пагостанаў 2004
71 Сьцяг Армэніі ПА Наір Тыкнізян 1999
77 Сьцяг Расеі Аб Ільля Самошнікаў 1997
83 Сьцяг Расеі ПА Аляксей Батракоў 2005
85 Сьцяг Расеі Аб Яўген Марозаў 2001
93 Сьцяг Расеі ПА Арцём Карпукас 2002
94 Сьцяг Расеі ПА Арцём Цімафееў 1994
99 Сьцяг Расеі Нап Цімур Сулейманаў 2000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]