Лішкаў лац. Liškaŭ | |
лет. Liškiava | |
Панарама вёскі і кляштару | |
Першыя згадкі: | 1044 |
Краіна: | Летува |
Павет: | Аліцкі |
Раён: | Аранскі |
Вышыня: | 110 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 65 чал. (2001) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°4′50.002″ пн. ш. 24°3′20.002″ у. д. / 54.08055611° пн. ш. 24.05555611° у. д.Каардынаты: 54°4′50.002″ пн. ш. 24°3′20.002″ у. д. / 54.08055611° пн. ш. 24.05555611° у. д. |
Лішкаў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.liskiava.lt |
Лішкаў[1][2], Лішкава (лет. Liškiava) — вёска ў Летуве, на левым беразе ракі Нёману. Уваходзіць у склад Мерацкага староства Аранскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2001 год — 65 чалавек. Знаходзіцца за 9 км ад Друскенікаў.
Лішкаў — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Гісторык Тэадор Нарбут зьвязваў тапонім Лішкаў з імём Жыбінта Лішкі, які нібы ўласнаруч забіў Кейстута на загад Ягайлы[3].
Гісторыя Лішкава вядзецца з канца XIV стагодзьдзя, калі вялікі князь Вітаўт распачаў тут будаваньне мураванага замка. Аднак па Грунвальдзкай бітве (1410 год) Лішкаў страціў сваё абарончае значэньне і замак застаўся недабудаваным. У гэты час мястэчка ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету[1] Троцкага ваяводзтва.
У канцы XVI стагодзьдзя ў Лішкаве збудавалі кальвінскі збор, які ў 1624 годзе перарабілі пад касьцёл. У 1694 годзе войскі Ўладзіслаў Юры Касілаў з жонкай Крыстынай (з Гібеляў) заснавалі тут кляштар дамініканаў. У 1704—1741 гадох пры кляштары збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы[1].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лішкаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце. У 1796 годзе расейскія ўлады ліквідавалі дамініканскі кляштар, касьцёл працягваў дзеяць як парафіяльны. На 1827 год у Лішкаве было 44 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лішкаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лішкаў апынуўся у складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1990-я гады ўлады Летувы абвясьцілі Лейпуны часткай афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
|