Лі дэ Форэст

Лі дэ Форэст
Lee De Forest
Дата нараджэньня 26 жніўня 1873(1873-08-26)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Каўнсіл-Блафс, штат Аёва, ЗША
Дата сьмерці 30 чэрвеня 1961(1961-06-30)[1][2][3][…] (87 гадоў)
Месца сьмерці Галівуд, штат Каліфорнія, ЗША
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак фізык, вынаходнік, кінарэжысэр, інжынэр-электрык, кінапрадусар, radio technician, інжынэр
Навуковая сфэра вынаходнік, першаадкрывальнік у вобласьці радыё
Месца працы
Вядомы як вынаходнік трыёда
Сябра ў Амэрыканская асацыяцыя прасоўваньня навукі[d][4]
Навуковы кіраўнік Джазая Ўілард Гібс[d]
Бацька Rev. Henry Swift de Forest[d][5]
Маці Anna Margaret Robbins[d][5]
Узнагароды
Кавалер ордэна Ганаровага легіёну
Кавалер ордэна Ганаровага легіёну
Сайт leedeforest.org

Лі дэ Форэст (англ.: Lee De Forest; 26 жніўня 1873, Каўнсіл-Блафс, Аёва — 30 чэрвеня 1961, Галівуд, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі вынаходнік, які мае на сваім рахунку 180 патэнтаў на вынаходзтвы. Дэ Форэст вынайшаў трыёд — электронную лямпу, якая прымае на ўваходзе адносна слабы электрычны сыгнал і затым ўзмацняе яго. Дэ Форэст зьяўляецца адным з бацькоў «стагодзьдзя электронікі», бо трыёд дапамог адкрыць дарогу шырокаму выкарыстаньню электронікі.

Ён удзельнічаў у некалькіх судовых працэсах па патэнтавых справах, і ён выдаткаваў шмат грошай, атрыманых ад сваіх вынаходак, на аплату рахункаў адвакатаў. Ён жаніўся чатыры разы, прагарэў на некалькіх кампаніях, быў ашуканы партнэрамі па бізнэсе, аднойчы быў абвінавачаны ў махлярстве з выкарыстаньнем пошты, але быў апраўданы. Ён зьяўляўся ганаровым сябрам Інстытуту радыёінжынэрыі — аднаго з двух папярэднікаў IEEE (іншы — амэрыканскі Інстытут інжынэраў па электратэхніцы).

  1. ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ а б Fielding R. E. Lee de Forest // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Lee De Forest // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ NNDB (анг.) — 2002.
  5. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лі дэ Форэстсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • 4.James A. Hijya, Lee De Forest and the Fatherhood of Radio (1992), Lehigh University Press