Мадэ́м (скарачэньне ад поўнае назвы мадулятар-дэмадулятар) — электронная прылада, мэтаю якай зьяўляецца замена лічбавых зьвестак аналягавымі электрычнымі сыгналамі (мадуляцыя) і наадварот (дэмадуляцыя), каб перасылаць зьвесткі праз тэлефонныя, тэлеграфныя й тэлевізійныя лініі альбо радыёхвалі.
Мадэмы могуць быць:
паводле выкананьня —
зьнешнія — якія знаходзяцца звонку кампутара і злучаюцца зь ім ці іншым прыёмнікам з дапамогай проваду (інтэрфэйс: RS-232, USB, LPT, ethernet),
унутраныя — як спэцыяльная карта пашырэньня, якая мантуецца ўнутры кампутара (інтэрфэйс: PCI, ISA) і ў пэўнай ступені выкарыстоўвае працэсар кампутара, альбо
ўбудаваныя — якія зьяўляюцца унутранай часткаю электроннага прыбора (нэтбука ці док-станцыі).