Макабі Тэль-Авіў | |
Поўная назва | מועדון כדורגל מכבי תל אביב |
---|---|
Заснаваны | 1906 |
Горад | Тэль-Авіў, Ізраіль |
Стадыён |
Блумфілд Умяшчальнасьць: 29 400 |
Кіраўнік | Мітчэл Голдгар[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
· 2023—2024 | 1 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Макабі» — ізраільскі футбольны клюб з гораду Тэль-Авіва. Заснаваны ў 1906 годзе. 25-разовы чэмпіён Ізраілю, 24-разовы ўладальнік Кубка Ізраілю.
У пачатку 1920-х гадоў, не зважаючы на адсутнасьць якой-небудзь лігі, «Макабі» быў вядомы як наймацнейшая футбольная каманда ў рэгіёне і часта запрашаўся на шматлікія таварыскія матчы, нават супраць брытанскіх камандаў, бо брытанцы на той момант мелі Мандат у Палестыне. Афіцыйныя турніры пачалі ладзіць у 1928 годзе па стварэньні футбольнай асацыяцыі. У 1929 годзе каманда выйграла свой першы трафэй пасьля перамогі над ерусаліскім клюбамі «Макабі Гашманаі» зь лікам 4:0. Праз год «Макабі» зноў здабыў перамогу ў чэмпіянаце пасьля перамогі каманды 48-га палка брытанскага войска зь лікам 2:1. Трэці раз перамога напаткала клюб у 1933 годзе, калі пераможаны быў тэль-авіўскі «Гапаэль» зь лікам 1:0.
У 1936 годзе клюб быў запршаны ў турнэ ў ЗША. Па дарозе за акіян «Макабі» двойчы згуляў у Францыі, прагуляўшы 2:0 парыскаму «Расінгу» і «Лілю» зь лікам 3:1. У ЗША «Макабі» перамог каманду зорак Нью-Ёрку на стадыёне Янкі, калі за гульнёй назіралі 50 тысяч гледачоў[1]. «Макабі» таксама перамогла каманду Амэрыканскай футбольнай лігі ў Брукліне і Філадэлфіі, а таксама згуляў у Канадзе, дзе ўнічыю скончыўся матч супраць каманды ўсіх зорак Таронта. Працягваючы свой тур «Макабі» саступіла клюбу «Сэнт-Луіс Старз» зь лікам 3:2 і клюбу «Бостан Сэлтыкс». Вярнуўшыся з-за акіяну гульцы «Макабі» ўчынілі страйк, бо гульцы не атрымалі выплатаў. У 1937 годзе, праз год страйкоўцы скончылі свой байкот, бо футбольная асацыяцыя выканала патрабаваньні гульцоў. У гэтым жа годзе «Макабі» яшчэ раз здабыў перамогу ў лізе.
|
|