Максім Скавыш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 лістапада 1989[1][2] (34 гады) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тарпэда-БелАЗ | |
Нумар | 15 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2013 | БАТЭ | 68 (30) |
2012 | → Белшына | 26 (5) |
2013—2015 | Балтыка | 46 (4) |
2013 | → Балтыка | 11 (3) |
2015—2016 | Тарпэда-БелАЗ | 26 (8) |
2016 | Гапаэль Кфар-Сава | 8 (0) |
2017 | Тарпэда-БелАЗ | 30 (9) |
2018—2021 | БАТЭ | 98 (49) |
2021—2023 | Шахцёр Салігорск | 68 (20) |
2024— | Тарпэда-БелАЗ | 20 (12) |
Зборныя | ||
2008—2011 | Беларусь (да 21) | 28 (5) |
2013— | Беларусь | 33 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Максім Скавыш (нарадзіўся 13 лістапада 1989 году, Менск) — беларускі футбаліст, гуляе нападнікам за клюб «Тарпэда-БелАЗ» і нацыянальную зборную Беларусі.
Выхаванец менскай футбольнай школы «Зьмена». З 2007 году пачаў гуляць за барысаўскі БАТЭ. У матчы плэй-оф Лігі Эўропы зь «Літэксам» (Баўгарыя) 27 жніўня 2009 году напачатку даў галявы пас Радзівонаву, а напрыканцы матчу і сам забіў гол.
У сакавіку 2012 году разам зь Міхаілам Гардзейчуком быў аддадзены ў арэнду з БАТЭ ў бабруйскую «Белшыну»[3], якую пакінуў у лістападзе 2012 году[4]. У лютым 2013 году быў аддадзены ў арэнду калінінградзкай «Балтыцы» да 31 траўня 2013 году[5]. У траўні 2013 году «Балтыка» набыла правы на Скавыша ў БАТЭ і ён падпісаў з калінінградзкім клюбам кантракт на два гады[6]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[7]. У чэрвені 2016 году падпісаў кантракт на адзін год з клюбам «Гапаэль» з Кфар-Савы[8]. У студзені 2017 году пакінуў «Гапаэль» і вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У сьнежні 2017 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[10]. У складзе барысаўскай каманды стаў пераважна выходзіць на замену. У сэзоне 2018 году зарабіў на свой рахунак 11 галоў у Найвышэйшай лізе, зь іх 8 па выхадзе на замену.
У сэзоне 2019 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У верасьні 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[11]. У сэзоне 2020 году стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі з 19 галамі, а таксама быў абраны футбалістам года Беларусі. У ліпені 2021 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[12]. У студзені 2024 году скасаваў кантракт з салігорскім клюбам[13] і далучыўся да «Тарпэда-БелАЗ»[14].
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, зь ёй здабыў бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі, на гэтым чэмпіянаце забіў мяч у браму зборнай Ісландыі. З 2011 году гуляў за алімпійскую зборную Беларусі. На Алімпійскіх гульнях 2012 году выйшаў на замену ў адным матчы.
3 чэрвеня 2013 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Эстоніі. Пасьля 2014 году доўгі час не выклікаўся ў зборную, але ў сакавіку 2017 году зноўку патрапіў у каманду пасьля таго, як яе ачоліў галоўны трэнэр «Тарпэда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка.
БАТЭ:
«Шахцёр»:
Беларусь:
Асабістыя:
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Тарпэда-БелАЗ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 12 | 1 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | 7 | |
Тарпэда-БелАЗ | 2017 | Найвышэйшая ліга | 30 | 9 |
БАТЭ | 2018 | Найвышэйшая ліга | 29 | 11 |
2019 | Найвышэйшая ліга | 25 | 10 | |
2020 | Найвышэйшая ліга | 29 | 19 | |
2021 | Найвышэйшая ліга | 15 | 9 | |
Шахцёр | 13 | 4 | ||
2022 | Найвышэйшая ліга | 29 | 9 |
|