Марэк Грывік | ||
---|---|---|
Рост | 185 см[1] | |
Вага | 93 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 28 жніўня 1991[1] (33 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Лександ | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2008 — цяпер |
Марэк Грывік (па-славацку: Marek Hrivík; нар. 28 жніўня 1991 году) — славацкі хакеіст, нападнік швэдзкага клюбу «Лександ».
Нападнік хутка пасьля пачатку кар’еру выправіўся за акіян, дзе спачатку спаборнічаў у Квэбэцкай галоўнай юніёрскай хакейнай лізе. Пасьля абараняў колеры клюбу «Канэктыкут Ўэйл», які пасьля стаў менавацца як «Гартфард Ўулф Пак» з Амэрыканскай хакейнай лігі. Дэбютаваў у НХЛ у складзе «Нью-Ёрк Рэйнджарз» у матчы супраць «Дэтройт Рэд Ўінгс» 21 лютага 2016 году[2], аднак за клюб амаль не гуляў. Улетку 2017 году ўзгодніў кантракт з «Калгары Флэймз»[3], аднак пераважна гуляў за клюб «Стоктан Гіт» з АХЛ. Пасьля гуляў у Расеі, а пазьней далучыўся да швэдзкага «Лександу».