Матыяс Гінтэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 студзеня 1994[1] (30 гадоў) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фрайбург | |
Нумар | 28 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2014 2014—2017 2017—2022 2022— |
Фрайбург Барусія Дортмунд Барусія Мёнхэнглядбах Фрайбург |
70 (2) 67 (3) 154 (11) 59 (4) |
Зборныя | ||
2014— | Нямеччына | 51 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Матыяс Люкас Гінтэр (па-нямецку: Matthias Ginter; нарадзіўся 19 студзеня 1994 году, Марх, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Фрайбург» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі абаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году.
21 студзеня 2012 году Гінтэр дэбютаваў у складзе «Фрайбургу» ў матчы супраць «Аўгсбургу», замяніўшы на 70 хвіліне Антона Пуціла, у дэбютнай гульні Гінтэр забіў свой першы гол на 88 хвіліне, які апынуўся пераможным для сваёй каманды[2]. Гэты гол зрабіў яго самым маладым гульцом у гісторыі клюбу з Брайсгаў, якія забілі гол у матчах Бундэсьлігі. Папярэдні рэкорд належаў Дэнісу Аога. 23 студзеня, праз два дня пасьля дэбюту, Гінтэр падпісаў з «Фрайбургам» прафэсійны кантракт[3]. У сэзоне 2012—2013 гадоў замацаваўся, як лідэр «Фрайбургу», пасьля гэтага сэзону застаўся ў камандзе нягледзячы на інтарэс да гульца з боку «Баварыі». У сэзоне 2013—2014 гадоў стаў адным з найлепшых абаронцаў Бундэсьлігі, і атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную Нямеччыны.
17 ліпеня 2014 году Гінтэр перайшоў у дортмундзкую «Барусію», падпісаўшы кантракт да 2019 году[4], па неафіцыйных зьвестках сума трансфэру склала каля 10 млн эўра.
«Барусія» Дортмунд:
Нямеччына:
Прыватныя: