Матыяс Кляўдыюс | |
Matthias Claudius | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 жніўня 1740[1][2][3][…] |
Памёр | 21 студзеня 1815[1][2][3][…] (74 гады) |
Пахаваны | |
Дзеці | Фрыдрых Матыяс Якаюус Кляўдыюс[d] і Караліна Пэртэс[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік і журналіст |
Мова | нямецкая[6] |
Матыяс Кляўдыюс (па-нямецку: Matthias Claudius) (15 жніўня 1740 — 21 студзеня 1815) — нямецкі пісьменьнік і журналіст.
Вывучаў тэалёгію ў Іене, але навучаньня ня скончыў. Выпусьціў у 1762 годзе першы зборнік вершаў, якія крытыка ацаніла як пераймальніцтва. Напрыканцы 1760-х гадоў працаваў у гамбургскай газэце, сустракаўся зь Ёганам Гердэрам, Г. Э. Лесінгам і Ф. Г. Клопштакам, які асабліва на яго паўплываў. У 1770—1775 гадах сам выдаваў газэту «Wandsbecker Bote», дзе надрукаваў мноства артыкулаў, апавяданьняў, вершаў, баек, а пад канец жыцьця апублікаваў поўны збор сваіх твораў: «Sämmtliche Werke des Wandsbecker Boten» (1790—1812). Кляўдыюс быў адным зь першых нямецкіх пісьменьнікаў, якія заняліся народным побытам і пісалі для народу. Ён умеў спалучыць у сваіх творах простасьць з дасьціпнасьцю і ў свой час стаў улюбёным пісьменьнікам як простага народу, так і культурных клясаў Нямеччыны. Рэзкі і пякучы сатырык, Кляўдыюс разам з тым выявіў шмат таленту ў вершах, то поўных пачуцьця, то вясёлых. Вельмі папулярнымі былі ягоныя застольныя песьні, у якіх апявалася рэйнскае віно («Bekränzt mit Laub», «Der Mond ist aufgegangen», «Wenn Jemand eine Reise thut» і г. д.). Памёр у Гамбургу.