Махмуд II | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 ліпеня 1785[1][2], |
Памёр | 1 ліпеня 1839[2] (53 гады), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Абдул-Мэджыд I[d], Абдул-Азіз[d], Адыле Султан[d], Саліха Султан[d], Атые Султан[d] і Міхрымах Султан[d] |
Дынастыя | дынастыя Асманаў[d] |
Сужэнец | Бэзмялем Валідэ Султан[d], Пэртэўніял Султан[d], Ашубіджан Кадын Эфэндзі[d], Хаш’яр Кадын Эфэндзі[d] і Hacıye Pertevpiyale Nevfidan Kadın[d] |
Бацька | Абдул-Хамід I |
Маці | Накшыдыл Султан[d] |
Подпіс |
Махмуд II (па-асманску: محمود ثانى) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1808 году па сваю сьмерць у 1839 годзе.
Панаваньне Махмуда адметнае шырокай адміністрацыйнай, вайсковай і фіскальнай рэформамі, якую ён распачаў, у выніку чаго быў прыняты Дэкрэт аб рэарганізацыі, які, потым, працягваўся ягонымі сынамі Абдул-Мэджыдам I і Абдул-Азізам. Дзякуючы рэформам і паводле аналёгіі са зьменамі, якія адбываліся ў краіне, Махмуда часьцяком клічуць Пятром I Турэччыны[3]. Ягоныя рэформы прадугледжвалі расфармаваньне кансэрватыўнага корпусу янычараў у 1826 годзе, што ліквідавала сур’ёзную перашкоду для прасоўваньня наступных рэформаў у імпэрыі, а таксама рэформаў ягоных пераемнікаў. Махмудавы рэформы характарызаваліся палітычнымі і сацыяльнымі зьменамі, якія ў канчатковым выніку прывялі да нараджэньня сучаснай Турэцкай Рэспублікі[4].
Акрамя таго, за часам кіраваньня Махмуда былі зьдзейсьнены шэраг нацыянальных паўстаньняў у Сэрбіі і Грэцыі, якія на той момант знаходзіліся пад уладай асманскага султану. Гэтыя паўстаньні прывялі да значных стратаў імпэрыі і стварэньня незалежнай Грэцыі.
Паводле агульнае характарыстыцы Асманская імпэрыя за часам Махмуда характарызавалася выяўленьнем вялікай цікавасьці да вэстэрнізацыі краіны, якая мела месца ў стварэньні падобных інстытутаў, зьмены палацавага парадку, паўсядзённага жыцьця, адзеньня, музыцы і многіх іншыя абласьцёў, якія зазначылі радыкальную рэформу[5].
Махмуд II — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў