Мэмфіс | |||||
анг. Memphis | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1819 | ||||
Краіна: | ЗША | ||||
Штат: | Тэнэсі | ||||
Кіраўнік: | Paul Young[d][1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 103 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 901 | ||||
Паштовы індэкс: | 77340 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 35°7′3″ пн. ш. 89°58′16″ з. д. / 35.1175° пн. ш. 89.97111° з. д.Каардынаты: 35°7′3″ пн. ш. 89°58′16″ з. д. / 35.1175° пн. ш. 89.97111° з. д. | ||||
Мэмфіс | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.memphistn.gov/ |
Мэмфіс (па-ангельску: Memphis) — горад у ЗША, адзін з найбуйнейшых эканамічных цэнтраў поўдня краіны. Разьмешчаны на паўднёвым-захадзе штата Тэнэсі ў акрузе Шэлбі на левым беразе ракі Місысыпі, пры ўпадзеньні ў яе ракі Ўолф. Па стане на 2006 год насельніцтва горада складала 670 902 чалавекі, што робіць Мэмфіс самым буйным горадам штата, другім у паўднёва-ўсходнім рэгіёне, дзе саступае толькі Джэксанвілу, і 19-м у ЗША[5].
Аглямэрацыя Мэмфіса, уключае ў сябе акругі, акрамя тых знаходзяцца ў штаце Тэнэсі, таксама і ў штатах Місысыпі й Арканзас, мае насельніцтва ў 1 280 533 чалавекі. Гэта робіць аглямэрацыю Мэмфіса другой па велічыні ў штаце Тэнэсі. Больш за яе толькі аглямэрацыя горада Нэшвіла.
Мэмфіс ёсьць самым «малады» з чатырох найбуйнейшых гарадоў штата, як то Ноксвіла, Чатанугі й Нэшвіла. Жыхары Мэмфіса называюцца мэмфійцамі, а рэгіён, у якім знаходзіцца Мэмфіс, — Цэнтральным Поўднем.
Да прыбыцьця эўрапейцаў на тэрыторыі, дзе зараз разьмешчаны Мэмфіс, пражывала індзейскае племя чыкаса. Гішпанскі дасьледчык Эрнанда дэ Сота й два францускіх дасьледчыка Рэнэ Рабэр Кавалье і Сью дэ ля Сае былі першымі, хто дасьледаваў тэрыторыю Мэмфіса[6].
Мэмфіс разьмешчаны на паўднёвым-захадзе Тэнэсі. Паводле дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША, горад мае агульную плошчу 763,4 км², зь якіх 723,4 км² ёсьць зямля й 40,0 км² або 5,24%, вада.