Мэт’ю Раян | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 красавіка 1992[1] (32 гады) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рома | |
Нумар | 98 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2010 2010 2013—2015 2015—2017 2017 2017—2021 2021 2021—2022 2022—2023 2023—2024 2024— |
Сэнтрал Кост Марынэрз → Блэктаўн Сіці (арэнда) Бруге Валенсія → Генк (арэнда) Брайтан энд Гоўв Альбіён → Арсэнал Лёндан (арэнда) Рэал Сасьедад Капэнгаген АЗ Рома |
31 (0) 0 (0) 77 (0) 10 (0) 17 (0) 121 (0) 3 (0) 3 (0) 6 (0) 47 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2013— | Аўстралія | 92 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Мэт’ю Раян (па-ангельску: Mathew Ryan; нар. 8 красавіка 1992 году, Пламптан, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, галкіпэр італьянскага клюбу «Рома» і нацыянальнай зборнай Аўстраліі. У дадатак да аўстралійскага пашпарту трымае таксама і брытанскі[2].
Мэт’ю пачаў кар’еру ў клюбе «Сэнтрал Кост Марынэрз». 30 траўня 2013 году Раян перайшоў у склад бэльгійскага клюбу «Бруге», аднак сума трансэфру не была разгалошаная. 27 ліпеня брамнік дэбютаваў у складзе новага клюбу ў першым жа матчы сэзону. «Бруге» на хатнім стадыёне атрымаў перамогу над «Шарлеруа», пры гэтым Мэт’ю пакінуў браму без прапушчаных галоў.
Пасьля шэрагу шыкоўных выступаў эўрапейскія гіганты, як то «Лівэрпул», пачалі сачыць за брамнікам[3]. У ліпені 2015 году «Бруге» прадаў Раяна «Валенсіі»[4]. У 2015 годзе прызнаны гульцом года ў Аўстраліі[5].
У студзені 2017 году «Валенсіі» аддала Раяна ў анэнду «Генку» тэрмінам да 30 чэрвеня 2017 году[6]. У чэрвені 2017 году перайшоў з «Валенсіі» ў «Брайтан энд Гоўв Альбіён», сума трансфэру стала рэкорднай для Брайтана[7]. У сэзоне 2019-2020 гадоў правёў 11 матчаў, прапусьціў 19 галоў, у тым ліку тры ад Лэстэра у 12 туры, пасьля чаго больш не выходзіў на поле ў складзе «Брайтана»[8].
У студзені 2021 году перайшоў у «Арсэнал Лёндан» на правох арэнды да канца сэзону[9]. 6 лютага Раян дэбютаваў за новы клюб у матчы супраць «Астан Вілы», дзе лёнданцы трывалі паразу зь лікам 1:0[10]. Перамагчы за месца ў браме Раян у Бэрнда Лена ня здолеў. Больш за мясяцы брамнік не зьяўляўся на пляцоўцы, але быў абраны галкіпэрам, які абараняў браму «Арсэналу» ў матчы супраць «Фулгэма», які скончыўся зь лікам 1:1. Апошні матч за «Арсэнал» аўстраліец правёў 2 траўня 2021 году ў гасьцявой сустрэчы зь «Ньюкаслам Юнайтэд». Раян здолеў захаваць браму ад трапленьняў, а «Арсэнал» перагуляў паўночнікаў зь лікам 0:2.
12 ліпеня 2021 году Раян далучыўся да гішпанскага клюбу «Рэал Сасьедад» з найвышэйшага дывізіёну на нявыкрытых умовах[11]. Дэбют гульца прыпаў на 23 верасьня, калі аўстраліец дапамог здабыць баскам гасьцявую перамогу зь лікам 3:2 у матчы супраць «Гранады». Стаць асноўным брамнікам клюбу гулец таксама ня здолеў, таму прысьпешыў свой сыход з клюбу. 9 жніўня 2022 году Раян далучыўся да дацкага «Капэнгагену», склаўшы двухгадовую ўгоду[12]. Празь недахоп гульнявога часу ў дацкім калектыве Раян пакінуў «Капэнгаген» і далучыўся да клюбу Эрэдывізіі АЗ 9 студзеня 2023 году. Ягоны кантракт разьлічаны да чэрвеня 2024 году[13].
У 2014 годзе Раян быў уключаны ў склад нацыянальнай зборнай Аўстраліі на чэмпіянат сьвету, дзе правёў усе 3 матчы на групавым этапе.
«Сэнтрал Кост Марынэрз»:
«Бруге»:
Аўстралія:
Рома — цяперашні склад
|
---|
3 Анхэліньнё · 4 Крыстантэ · 5 Н’Дыка · 7 Пэлегрыні · 11 Доўбік · 12 Абдульгамід · 14 Шамуродаў · 15 Гумэльс · 16 Парэдэс · 17 Канэ · 18 Саўле · 19 Чэлік · 21 Дыбаля · 22 Эрмоса · 23 Манчыні · 26 Даль · 28 Лё Фэ · 35 Бальданцы · 56 Салемакерс · 59 Залеўскі · 61 Пізыльлі · 66 Сангарэ · 89 Марын · 92 эль-Шаараві · 98 Раян · 99 Сьвіляр · Трэнэр: Дэ Росі |