Мярэя | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Старасельле |
Вусьце | Дняпро |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць і Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 56 км |
Плошча басэйну | 694 км² |
Мярэ́я — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласьці і Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці, на граніцы з Смаленскай вобласьцю Расеі. Даўжыня 56 км. Плошча водазбору 694 км².
На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Раманаў і Ляды.
Пачынаецца каля вёскі Старасельля Горацкага раёну, вусьце ў Дубровенскім раёне каля вёскі Александрыі. Даліна трапэцападобная. Абалона двухбаковая, рэчышча зьвілістае, шырыня ракі ў межань 3—6 м. На рацэ каля вёскі Раманава вадасховішча[1].
Пачынаючы ад вёскі Баева да самага вусьця, ракой Мярэяй праходзіць дзяржаўная граніца Беларусі з Расеяй.