Мідас | |
па-старажытнагрэцку: Μίδας | |
валадар Старажытнай Фрыгіі | |
---|---|
Папярэднік: | Гордый |
Наступнік: | Гордый II |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | невядома |
Памёр: |
невядома |
Сужэнец: | Hermodike II[d] |
Дзеці: | Літыерс[d], Anchurus[d] і Aegisteas[d] |
Бацька: | Gordias[d][1] |
Маці: | Кібела[d][1] |
Мі́дас (па-старажытнагрэцку: Μίδας, ? — 691 г. да н.э.) — валадар Старажытнай Фрыгіі, герой старажытнагрэцкай міталёгіі.
Мідас валадарыў у Фрыгіі ў другой палове VIII — пачатку VII стагодзьдзя да н. э. Яго імя сустракаецца ў фрыгійскіх надпісах VII ст. У асырыйскіх крыніцах VIII — VII стагодзьдзяў ён вядомы як Міта. Каля Гордыяна знаходзіцца курган Мідаса, у якім археолягі знайшлі каштоўныя прадметы мінуўшчыны. Герадот паведамляў, што Мідас быў першым малаазіяцкім кіраўніком, які прынёс дары храму Апалёна ў Дэльфах.
Паводле гістарычных запісаў, у 691 г. да н.э. Мідас прайграў бітву кімэрыйцам і скончыў жыцьцё самагубствам.
Старажытнагрэцкія міты адносяць кіраваньне Мідаса да розных пэрыядаў. Яго лічылі пасьлядоўнікам Арфэя, прыпісвалі яму вялікія багацьці. Згодна аднаму казаньню, Мідас добра прыняў Сылена, аднаго з суправаджальнікаў Дыяніса, за што ў знагароду атрымаў магчымасьць загадаць любое жаданьне. Мідас папытаў, каб усё, да чаго ён дакранецца ператваралася ў золата. Але, калі жаданьне было выканана, ён хутка зразумеў, што можа памерці ад голаду, бо нават ежа ў яго руках рабілася залатой. Мідас узмаліўся аб літасьці і быў пазбаўлены свайго дару.
Згодна другому казаньню, Мідас быў судзьдзём на музычным змаганьні паміж Апалёнам і Панам і прысудзіў перамогу Пану. За гэта Апалён зрабіў вушы фрыгійскага валадара як у асла. Мідас схаваў іх пад капялюшам, але пра тое даведаўся цырульнік. Мідас загадаў пакараць цырульніка сьмерцю. Аднак на месцы забойства вырас трысьнёг, які шэптам паведаміў пра асьліныя вушы ўсяму сьвету.
Мідас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў