Мікіта Навумаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 лістапада 1989[1] (34 гады) | |
Рост | 194 см | |
Вага | 90 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Віцебск | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2015 | Нафтан | 107 (3) |
2010 | → Полацак | 27 (3) |
2011 | → Полацак | 13 (2) |
2016—2018 | Віцебск | 77 (5) |
2019—2020 | Жэтысу | 47 (4) |
2021—2022 | Дынама Менск | 34 (2) |
2023 | Кызылжар | 20 (0) |
2024— | Віцебск | 21 (0) |
Зборныя | ||
2017—2021 | Беларусь | 14 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Мікіта Навумаў (нарадзіўся 15 лістапада 1989 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Віцебск» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец віцебскай ДЮСШ-6, з 2007 году гуляў за наваполацкі «Нафтан». Сэзон 2010 году і другую палову сэзону 2011 году правёў у арэндзе ў «Полацку». У сэзоне 2012 году стала трапляў у аснову наваполацкага клюбу, а ў 2013 годзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2016 году пакінуў «Нафтан»[3].
У лютым 2016 году перайшоў у клюб «Віцебск»[4]. У «Віцебску» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Зь ліпеня па кастрычнік 2016 году не гуляў праз траўмы, пасьля вярнуўся ў стартавы склад. У студзені 2019 году перайшоў у казаскі клюб «Жэтысу»[5].
У студзені 2021 году стала вядома, што Навумаў разам зь іншымі беларускімі гульцамі пакінуў «Жэтысу»[6]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненьне зь менскім «Дынама»[7]. У сэзоне 2021 году быў гульцом стартавага складу, толькі ў верасьні і кастрычніку не гуляў праз траўмы. Сэзон 2022 году таксама пачынаў у якасьці гульца асноўнага складу, але зь лета стаў звычайна заставацца на лаве запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[8]. У пачатку 2023 году трэнаваўся з казаскім «Атыраў», а пазьней далучыўся да «Кызылжару», у складзе якога пачаў сэзон 2023 году[9]. У студзені 2024 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом «Віцебска»[10].
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 9 лістапада 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нафтан | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 1 |
Віцебск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 20 | 1 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 29 | 1 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 28 | 3 |